26 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Заяц: Беларусь не «партызаніць» з таматамі

8
Міністр Заяц: Беларусь не «партызаніць» з таматамі
ЛЕАНІД ЗАЯЦ
ФОТА: VITBICHI.BY

Міністр сельскай гаспадаркі стаў на абарону гародніны ад Данкверта.

Беларусь уважае за беспадстаўныя абвінавачванні ў рээкспарце «санкцыйных» таматаў у Расею. На чарговае выпад Рассельгаснагляду на беларускую гародніну адказаў міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.

Міністр нагадаў, што ў пачатку года Рассельгаснагляд правяраў ў Беларусі сады, гаспадаркі і сховішчы. «Напружанне спала, прэтэнзій да нас не было. Цяпер паўстала пытанне, што нібыта мы пачынаем «партызаніць» з таматамі. У нашай краіне сёння дастаткова гэтай прадукцыі, каб забяспечыць свой рынак і паставіць на экспарт. Таму трэба не інспектаваць, а давяраць. Калі будзе давер, то мы больш зробім разам, чым калі будуць на адрас суседа нейкія падазрэнні выказвацца», - цытуе міністра БелТА.

Мінсельгасхарч нагадаў, што расейскія прадукты сёння прысутнічаюць на беларускім рынку без абмежаванняў - і запатрабаваў таго ж для прадукцыі беларускіх вытворцаў.

«Мы сёння ад Расеі не закрываемся. Крупяныя і мучныя вырабы, гародніна, малочныя і мясныя прадукты расейскіх кампаній - усё гэта ёсць на нашым рынку. Мы дамаўляліся, падпісвалі агульныя дакументы, якія маюць дзеянне. Прыдзірацца да нас сёння беспадстаўна, у гэтым няма ніякай логікі», -сказаў Леанід Заяц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках