24 красавiка 2024, Серада, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сам дзедаўшчынай калісьці стану. Трэба ўсё паспрабаваць»

21
«Сам дзедаўшчынай калісьці стану. Трэба ўсё паспрабаваць»

Пра сітуацыю ў Печах ведае большасць беларускіх навабранцаў.

Ісці ў войска або шукаць спосаб пазбегнуць набору? Што будзе за брамай вайсковай часткі - навучаць Радзіму абараняць або мыць шкарпэткі «дзядам»? Такое пытанне задаваў сабе кожны паўналетні беларус, атрымаўшы позву ў ваенкамат, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

Пра смерць Аляксандра Коржыча ведае большасць беларусаў

Жаўнера навучальнага цэнтра ў Печах знайшлі павешаным, са звязанымі нагамі і футболкай на галаве. Мінабароны і Следчы камітэт казалі толькі пра версіі суіцыду. Але ў выніку журналісцкіх расследаванняў і грамадскага рэзанансу справу замяць не выйшла, цяпер у Печах ідзе расследаванне фактаў дзедаўшчыны і пабораў, арыштаваныя некалькі жаўнераў, сяржантаў і афіцэраў. Адкрыліся і іншыя выпадкі падазроных смерцяў і суіцыдаў як пад Барысавам, так і ў іншых вайсковых частках. Праўда, поўную інфармацыю атрымалі не ўсе навабранцы.

«Калі гэта дзесьці ёсць, служылі і служаць, значыць, так і трэба».

«Як мне сказалі знаёмыя, гэты выпадак у Печах хутчэй выключэнне, чым правіла».

«Сам дзедаўшчынай калісьці стану. Баяцца няма чаго. Трэба ўсё паспрабаваць».

- выказваюцца цяперашнія навабранцы.

У войска, дзе могуць скалечыць ці забіць, хочуць не ўсе

За пераход на войска паводле кантракту выступае і гомельскі актывіст Васіль Палякоў. У сумна вядомай «вучэбцы» ў Печах служыць ягоны сын.

«Тое, што цяпер адбываецца, павінна паўплываць на стан войска. Будуць больш жорстка адсочваць усё, звязанае з нестатутнымі стасункамі. Ёсць надзея, што сітуацыя палепшыцца», - з надзеяй адзначыў актывіст.

Маніторынг сітуацыі ў войску пачалі праваабаронцы

Грамадскае аб'яднанне «Прававая ініцыятыва» прапаноўвае былым і дзейным жаўнерам запаўняць анкеты аб канкрэтных выпадках дзедаўшчыны - пабоі, вымагальніцтва грошай, псіхалагічны ціск і здзекі. Каб пачалася праверка, у анкеце павінны быць асабістыя звесткі жаўнера і нумар часткі. Але значная дзель анкет прыходзіць ананімна, бо людзі баяцца.

Спасылкі на анкету ўжо блакуюць у сацыяльных сетках. Раней Міністэрства абароны называла расследаванне фактаў дзедаўшчыны «антывайсковай кампаніяй» і спрабавала заблакаваць збор подпісаў за адстаўку міністра Андрэя Раўкова і рэформу ўзброеных сіл.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках