25 красавiка 2024, Чацвер, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка шукаюць спецназ і кінолагі

21
Зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка шукаюць спецназ і кінолагі

Пошукі 11-гадовага хлопчыка не спыняюцца.

У прэс-службе УУС Гарадзенскай вобласці «Еўрарадыё» паведамілі, што пошукі хлопчыка, які прапаў 16 верасня, не спыняліся: «Пошукі Максіма Мархалюка прадаўжаюцца штодня. Сёння яго шукаюць блізу 120 чалавек: спецназ з часткі 3214, унутраныя войскі, жаўнеры, кінолагі і супрацоўнікі РУУС. Найбліжэйшымі днямі плануецца прыезд яшчэ адной вялікай групы кінолагаў».

У прэс-службе МНС распавялі, што ў пошуках пакуль не патрэбная дапамога валанцёраў і МНС, але ў кожны момант яны гатовыя дапамагчы.

Нагадаем, Максім Мархалюк прапаў без вестак увечары 16 верасня. Ён сказаў сябрам, што пойдзе збіраць грыбы, і знік. У будане, у якім гулялі мясцовыя дзеці, знайшлі ровар хлопчыка. Пошукі школьніка прадаўжаюцца ўжо шаснаццаты дзень. 26 верасня паводле факту знікнення хлопчыка была распачатая крымінальная справа (пункт 2 артыкула 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі). 6 кастрычніка хлопчыка абвясцілі ў міжнародны вышук, але пакуль гэта не дало ніякіх вынікаў. 10 кастрычніка Максіму споўнілася 11 гадоў.

Пошукі Максіма сталі самай масавай выратавальнай аперацыяй у Беларусі: у ёй узялі ўдзел больш за 2000 чалавек. Акрамя валанцёраў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў у пошуках былі задзейнічаныя і экстрасэнсы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках