20 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вяселлі ў Саудаўскай Арабіі гасцям дарылі цукеркі пад выглядам iPhone

3
На вяселлі ў Саудаўскай Арабіі гасцям дарылі цукеркі пад выглядам iPhone

Гэта відэа выклікала ніштаваты рэзананс у сацсетках.

Падчас вясельнай цырымоніі, якая праходзіла ў горадзе Джыда, што на захадзе Саудаўскай Арабіі, гасцям пачалі раздаваць новыя iPhone. Пра гэта можна зрабіць выснову, паглядзеўшы відэа з вяселля, якое выклалі ў YouTube.

На кадрах бачна, як афіцыянты выносяць падносы, на якіх нібыта ляжаць iPhone, піша ua.today.

Тым не менш, як распавёў ярданскаму інтэрнэт-выданню Al Bawaba адзін з гасцей цырымоніі, напраўду ўнутры знаходзіліся не смартфоны ад Apple. Паводле ягоных слоў, унутры знаходзіўся набор прысмакаў, упакаваных у скрынкі, падобныя на «айфоны».

Ён удакладніў, што такія салодкія наборы ў якасці падарунка гасцям з'яўляюцца традыцыяй і праявай гасціннасці.

Гэта відэа выклікала вялікі рэзананс у сацсетках, карыстальнікі пачалі вінаваціць арганізатараў вяселля ў марнатраўстве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках