19 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Банда ўвяла аброк

52
Юры Хашчавацкі: Банда ўвяла аброк

Час ужо ўзяць у рукі вілы і вярнуць свае правы.

Улады Беларусі фактычна ўвялі новае падатнае саслоўе - «самазанятыя». Пра гэта на прэс-канферэнцыі 28 верасня распавёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

«Калі чалавек зарэгістраваны ў падатковай, заплаціў збор, то ён з'яўляецца занятым у эканоміцы, ніхто кантраляваць не будзе, заняты ён у гэтай дзейнасці ці не. І рэгістрацыя ў ФСАН ужо не абавязковая. Ён наважыў займацца нейкім тыпам дзейнасці, быць самазанятым, ён выплачвае стаўку адзінага падатку, значыць, ён заняты ў эканоміцы», - заявіў намеснік міністра.

Атрымліваецца, што плаціць падатак стала абавязкам кожнага грамадзяніна Беларусі і мы ўсе абкладзеныя падушным падаткам? На гэта і іншыя пытанні Charter97.org адказаў вядомы беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі:

- Гэта ўсё лагічна: яны ўжо пачалі глядзець у падручніках гісторыі - як жа гэта было за прыгонам, які яны фактычна ўвялі ва ўсёй тэрыторыі Беларусі. Вось і «дакапаліся» да адказу, як за прыгонам улады зараблялі сабе на жыццё.

А там, акрамя паншчыны, быў яшчэ і аброк. Вось гэтым «абноўленым» дэкрэтам №3 улады спрабуюць увесці аброк для ўсіх беларусаў. «Плаці - і можаш займацца, чым хочаш», - гэта ж класічная формула аброку, знаёмая нам з гісторыі і літаратуры. Рэч, зрэшты, нармальная для 17-га ці 18-га стагоддзя.

Усё гэта ў чалавечай гісторыі ўжо было. Гэта толькі расквечвае сучаснае прыгоннае права ў Беларусі рознымі фарбамі і робіць яго ўсё больш і больш падобным да класічнага прыгоннага права, якое існавала ў мінулыя стагоддзі.

Нічога новага ўлады не прыдумалі: гэта феадалы, якія цягнуць у феадалізм усю краіну. Таму што іншага спосабу кіраваць краінай улады проста не ведаюць. Дай ім магчымасць - яны дойдуць і да рабаўладальніцкага ладу, да Старажытнага Рыма. Сябе абвесцяць «патрыцыямі», а «гарант» стане Юліям Цэзарам. Потым, вядома ж, знойдзецца і свой Брут, які давядзе гісторыю да лагічнага заканчэння.

Але на такі сцэнар сыдзе занадта шмат часу. Велізарны мінус тут у тым, што за такі доўгі перыяд Лукашэнка і ягоныя людзі паспеюць капітальна спустошыць нашую зямлю і саміх беларусаў. Чым хутчэй усе ўсвядомяць, што гэта проста элементарная банда, якая дарвалася да ўлады, і пачнуць ёй актыўна супраціўляцца - тым большы ў нас шанец абараніць нармальную будучыню для сябе і нашых нашчадкаў. Уласна, улады і самі «расплюшчваюць» вочы, астатнім людзям, якія сумняваюцца: вось цяпер усе афіцыйна непрацоўныя будуць плаціць аброк. Проста выдатна. З цікавасцю чакаю развіцця падзей.

- Але ж людзі зацікаўленыя ў пенсіі, і таму «самазанятыя» змушаныя будуць плаціць і ў ФСАН. А гэта ўжо 550 даляраў на год, гэта значыць на 330 больш, чым падатак паводле «старога» дэкрэта. Як вы пракаментуеце такі «манеўр» уладаў?

- Гэта таксама ўпісваецца ў логіку феадальных кіраўнікоў. Аброк - гэта такая грашовая катэгорыя, якая павінна ўвесь час расці. Вы ж разумееце: пану заўсёды не стае.

Калі ў міліцыянта пенсія ў тры-чатыры разы большая, чым у настаўніцы - што тады казаць пра сталы рост пабораў? Гэта ж такая сістэма. Інакш улады проста не могуць. Яны так «працуюць». Больш складаныя матэрыі ім недаступныя.

Была б у Беларусі нафта - яны б прадавалі нафту. Але нафты няма, і даводзіцца здабываць грошы ў людзей. Увесь працавіты беларускі народ улады трактуюць як «карысны выкапень». І цягнуць з яго ўсё, што можна.

Што тут казаць? Вілы трэба браць у рукі і скідаць гэтую ўладу. Я ў гэтым проста ўпэўнены.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках