29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з Зямлёй праляцеў астэроід памерам з аўтобус

3
Побач з Зямлёй праляцеў астэроід памерам з аўтобус

Астраномы заўважылі яго літаральна за тыдзень да максімальнага набліжэння да нашай планеты.

Побач з Зямлёй праляцеў астэроід памерам з аўтобус (у папярочніку памеры складаюць ад 6 да 14 метраў). У панядзелак удзень касмічны падарожнік наблізіўся да нашай планеты на 87 тысяч кіламетраў. Як інфармуе ТАСС, ніякай пагрозы для Зямлі ён не стварыў.

Цікава, што астэроід, які атрымаў назву 2017 SX17, навукоўцы заўважылі толькі 24 верасня. Згодна з разлікамі, ён аблятае вакол Сонца за 467 дзён.

Цяпер спецыялісты NASA сочаць за адным астэроідам, які мае назву 2012 TC4. Яго памеры складаюць ад 12 да 27 метраў. 12 кастрычніка ён павінен праляцець побач з Зямлёй на адлегласці 43,5 тысячы кіламетраў. Астэроід ужо параўналі з метэарытам, які ў лютым 2013 года выбухнуў над Чэлябінскам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках