25 красавiка 2024, Чацвер, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі папрасіў Украіну пра палітычны прытулак

15
Саакашвілі папрасіў Украіну пра палітычны прытулак
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Гэтае прашэнне дазваляе Саакашвілі пазбегнуць экстрадыцыі ў Грузію.

Экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі падаў прашэнне аб дадатковай абароне, што фактычна з'яўляецца прашэннем аб палітычным прытулку. Пра гэта карэспандэнту Liga.net паведаміла прэс-сакратарка Саакашвілі Мар'яна Паштар.

«Гэта было прашэнне аб дадатковай абароне, якое ён (Саакашвілі, - заўв.) падаў яшчэ 11 верасня, адразу пасля таго, як з'явіўся ва Украіне», - сказала Паштар.

Паводле яе слоў, гэтае прашэнне дазваляе Саакашвілі пазбегнуць экстрадыцыі.

Са слоў прэс-сакратаркі, міграцыйнай службе адводзіцца дзень на прыняцце пастановы аб прашэнні. «Але адказу нам не далі. У пятніцу нашы юрысты падалі скаргу на іх бяздзейнасць у Львоўскі акруговай адміністрацыйны суд», - паведаміла яна.

Сёння генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што «ёсць абставіны», якія перашкаджаюць экстрадыцыі экс-чыноўніка. Луцэнка мяркуе, што такія абставіны існуюць, бо Саакашвілі пасля скандальнага вяртання ва Украіну падаў дакументы ў міграцыйную службу МУС, «якія, паводле нашых міжнародных абавязацельстваў, перашкаджаюць экстрадыцыі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках