25 красавiка 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раса Юкнявічэне: Расея рыхтуецца да шырокамаштабных баявых дзеянняў

3
Раса Юкнявічэне: Расея рыхтуецца да шырокамаштабных баявых дзеянняў
РАСА ЮКНЯВІЧЭНЕ
ФОТА: DELFI

Вучэнні «Захад-2017» скончыліся, але пагроза засталася.

Падчас вучэнняў, паводле заяваў афіцыйных асобаў Беларусі і Расеі, узброеныя сілы рыхтаваліся да барацьбы з сепаратыстамі, але ў Літве мяркуюць інакш.

Сітуацыю ў інтэрв'ю Charter97.org пракаментавала экс-міністр абароны Літвы, дэпутата Сейма Раса Юкнявічэне:

- «Захад-2017» - гэта першыя настолькі масіраваныя вучэнні пасля анэксіі Крыма. Тыя, што прайшлі ў 2013 годзе, былі падобнымі: шырокамаштабнымі і агрэсіўнымі. І тыя, і гэтыя вучэнні зусім непадобныя на тое, што меркавалі іх сцэнары, паводле якіх баявыя дзеянні павінны былі б ісці супраць груп тэрарыстаў або сепаратыстаў. У вучэннях выкарыстоўвалася цяжкая тэхніка і ўзбраенне.

Цікава, у якіх гэта гіпатэтычных тэрарыстаў або сепаратыстаў, з якімі рыхтуюцца ваяваць расейскія і беларускія вайсковыя сілы, можа быць такое ўзбраенне? Пра што можа казаць выкарыстанне падчас вучэнняў авіяцыі, караблёў і іншых сродкаў, якія ніколі не выкарыстоўваюцца падчас антытэрарыстычных аперацый?

- Прысутнасць войскаў Альянсу на тэрыторыі краін Балтыі зрабіла належны ўплыў на Расею?

- Вельмі добра падзейнічала праграма Паўночнаатлантычнага Альянсу для адпужвання патэнцыйных агрэсараў. Тое, што NATO сур'ёзна падрыхтавалася да вучэнняў, да таго, што адбываецца за нашымі межамі пачынаючы з 2009 года, не магло не падзейнічаць і адпужала Крэмль ад актыўнай эскалацыі сітуацыі і спробаў запалохвання. Магчыма, дзякуючы гэтаму вучэнні прайшлі на некаторым выдаленні ад нашай мяжы.

Думаю, гэта вельмі важная навіна: калі Пуцін раней меркаваў, што NATO не адважыцца рэагаваць і выкарыстоўваць на тэрыторыі краін Балтыі настолькі сур'ёзныя сродкі, то цяпер пасля размяшчэння па батальёну войскаў Альянсу ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы, ягонае меркаванне, думаю, змянілася.

- Ці значыць гэта, што сітуацыя ў рэгіёне супакоілася і Крэмль забудзе пра свае планы?

- Мне хацелася б звярнуць увагу, што вучэнні «Захад-2017» - гэта ўсяго толькі адзін з элементаў агрэсіўнай, поўнай непавагі палітыкі Крамля ў дачыненні да навакольных суседніх дзяржаў. Вучэнні «Захад» пачынаюцца, сканчаюцца, праз некалькі гадоў паўтараюцца зноўку, а сітуацыя з пункту гледжання бяспекі не мяняецца, гэтак жа сама як не мяняецца палітыка Масквы.

Побач з нашымі межамі па-ранейшаму застаюцца магутныя ўзброеныя сілы, якія, як мінімум, у дзесяць разоў перасягаюць аналагічныя сілы NATO ў рэгіёне. Побач з намі знаходзяцца аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр», якія могуць выкарыстоўвацца для нанясення ядзерных удараў.

Таму заканчэнне вучэнняў, фактычна, нічога не мяняе, нават наадварот - пацвярджае, што Расея рыхтуе сваіх вайскоўцаў да шырокамаштабных баявых дзеянняў, і магчымым праціўнікам з'яўляецца менавіта Паўночнаатлантычны Альянс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках