25 красавiка 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё, сістэма больш не дзейнічае

64
Усё, сістэма больш не дзейнічае

Лукашэнка моцна памыліўся з народам.

Раніцай 26 кастрычніка каля паўсотні механізатараў і кіроўцаў сельгаспрадпрыемства «Крыўск» Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці адмовіліся пачынаць працу і распавялі пра свае заробкі $25 і невыносныя варункі працы.

Як пазней высветлілася, Лукашэнка ў гэты час ужо адпачываў у цёплых Арабскіх Эміратах, так і не паведаміўшы нікому пра мэты свайго візіту.

Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі і ў іншых рэгіёнах Беларусі, і чаму ўлады паводзяць сябе так, нібы іх гэта не тычыцца? На гэта і іншыя пытанні Charter97.org адказаў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме Віктар Марчык.

- Кіроўцы і механізатары ў Крыўску праз заробкі па 25 даляраў адмовіліся выходзіць на працу і абвясцілі страйк. Як вы гэта пракаментуеце?

- Хачу сказаць, што падзеі на Гомельшчыне - важны сімптом. Бо як выбудаваная сістэма працы ў нашай краіне? Работнікаў знарок перавялі на кантракт, каб трымаць на «кароткім павадку» і не даваць магчымасці бунту, нават калі няма чым плаціць заробак. Кіраўнікі прадпрыемстваў атрымалі ў рукі магутную «пугу» - права не падаўжаць кантракт з работнікамі. І сяк-так гэта працавала дагэтуль.

А вось бунт на Гомельшчыне паказаў: усё, сістэма больш не працуе. У рабочых у Беларусі з'явіліся тры важныя хаўруснікі - голад, холад і галеча. Гэтыя тры хаўруснікі зрабілі так, што страху перад непадаўжэннем кантракту ўжо не засталося. Які можа быць «кантракт»? Наш мізэрны заробак няварты называцца гэтым словам. Само слова заробак цяпер гучыць як «страйк»!

А калі гэтыя тры хаўруснікі - голад, холад і галеча - пастукаюць у дзверы кожнага прадпрыемства, тады ўсе будуць пераймаць слаўны прыклад механізатараў і кіроўцаў Гомельшчыны. Усё ідзе да таго, каб страйк шугануў на ўсю краіну.

- Вы кажаце, што пакуль яшчэ многія трымаюцца за кантракт. Але вось учора Мінфін апублікаваў цікавую статыстыку: з 2010 года колькасць тых, хто атрымлівае мінімальную пенсію, вырасла ў пяць разоў. Ці ёсць сэнс так трымацца за працу, каб потым атрымліваць такую пенсію?

- Зразумела, што ўлады спрабуюць максімальна «зрэзаць» з пенсіянераў і зэканоміць грошы для сябе. Гэта - наўпроставы вынік іх шматгадовай эканамічнай «палітыкі». Калі эканоміка практычна збанкрутавала і грошай няма - трэба ж іх аднекуль узяць. Таму я не здзіўлены, што колькасць атрымальнікаў мінімальнай пенсіі вырасла ў пяць разоў. Скажу больш: гэтая лічба будзе расці.

Цяпер у грамадстве ёсць яшчэ пласты «прывілеяваных пенсіянераў» - былыя вайскоўцы, пенсіянеры МУС. Але, я думаю, дзяржава са сваімі «нажніцамі» дабярэцца і да іх. І тады яны даведаюцца, што адчуваюць людзі, якія па 40 гадоў прапрацавалі на прадпрыемстве і атрымалі мінімальную пенсію.

Можа быць, вайскоўцы і міліцыянты не павераць мне цяпер, але сітуацыя ў эканоміцы проста беспрасветная. Таму чарга дойдзе і да іх, будзьце спакойныя.

- У той час як страйкуюць рабочыя сельгаспрадпрыемстваў і ўсё больш людзей скочваюцца ў «пенсійную пастку», Лукашэнка ўжо тыдзень адпачывае ў ААЭ. Хочацца спытаць - за чый кошт банкет?

- Зразумела, што не за ягоны. Кожны раз, калі ён выступае на тэлевізіі ды кажа: «Я стараюся для народа» - я хачу задаць яму пытанне: «А каго ж ты ўважаеш за народ?»

Калі ты ўважаеш за «народ» сябе і сваё асяроддзе - тады ўсё зразумела. А калі ты ўважаеш за народ тых людзей, які нон-стоп працуюць на прадпрыемствах і ў палях, тады задай сабе пытанне: што ж ты робіш? Чаму гэты народ кажа табе «Баста!» і «Надакучыў!»?

Але мяркуючы з таго, што Лукашэнка надумаў добра прабавіць час на курорце, ён уважае за "народ" сябе і сваіх найбліжэйшых «падбрэхічаў». Але час пакажа, што ён вельмі моцна памыліўся ў вызначэнні «народа».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках