28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA апублікавала аўдыёзапісы з загадкавымі гукамі з космасу

1
NASA апублікавала аўдыёзапісы з загадкавымі гукамі з космасу

У незвычайны плэйліст патрапіла 22 «трэкі».

Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA сабрала да Хэлоўіну самыя страшныя аўдыё, запісаныя ў космасе. На запісах можна пачуць маланку на Юпітэры і праходжанне касмічнага апарата праз хвост каметы.

У плэйліст патрапіла 22 «трэкі». Яны былі запісаныя касмічнымі апаратамі, здольнымі фіксаваць радыёвыпраменьванне, якое навукоўцы пасля пераўтварылі ў гукавыя хвалі.

Сярод запісаў - звесткі з касмічных апаратаў «Джуна», «Касіні» і «Вояджэр», якія даследуюць Сонечную сістэму, а таксама касмічнага тэлескопа «Кеплер», які рухаўся вакол Зямлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках