29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужэнка: Падчас пажару над складам у Калінаўцы з'явіліся касмічныя апараты

11
Мужэнка: Падчас пажару над складам у Калінаўцы з'явіліся касмічныя апараты
Фота: Reuters

Начальнік Генштаба Украіны распавёў новыя падрабязнасці аб найбуйнейшай дыверсіі на тэрыторыі краіны.

Да, падчас і пасля пажару, які выклікаў выбухі боепрыпасаў на складзе ва ўкраінскай Калінаўцы, над аб'ектам з'яўляліся касмічныя апараты і спадарожнікі, заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу ZIK.

Кіраўнік генштаба пералічыў прыкметы, якія паказваюць на тое, што здарэнне ў Калінаўцы было дыверсіяй.

«Ёсць шмат прыкмет, якія пра гэта кажуць. Напрыклад, пашкоджанне сістэмы сувязі. Выпадковасць? Магчыма. Пашкоджанне сістэмы энэргазабеспячэння. Вінніца была цягам гадзіны адключаная ад электрычнасці перад аварыяй. Адсутнасць сувязі ў некаторых сілавых структурах. Я цяпер не буду называць, у якіх менавіта, бо гэта з'яўляецца прадметам расследавання. З'яўленне касмічных апаратаў, спадарожнікаў да падзеі, падчас і пасля яе. Гэта могуць быць выпадковасці, але ўсё гэта выбудоўваецца ў лагічны ланцужок», - адзначыў Мужэнка.

Раней Мужэнка заявіў, што надзвычайныя здарэнні, якія адбыліся на вайсковых складах і арсеналах за апошнія два гады, маюць усе прыкметы дыверсій і маглі быць вынікам дзейнасці варожых спецслужбаў.

Нагадаем, пажар на складзе боепрыпасаў Узброеных сіл Украіны ў Калінаўцы адбыўся 26 верасня. Плошча вайсковых складоў складае 60 гектараў, на іх захоўваліся 83 тысячы тон боепрыпасаў, у тым ліку ракеты РСЗА «Смерч», «Ураган» і «Град».

У сакавіку гэтага года ў Балаклеі Харкаўскай вобласці на адным з самых вялікіх складоў боепрыпасаў ва Украіне сталі выбухаць набоі. Склады, дзе захоўваецца 138 тысяч тон набояў, ахапіў пажар, лакалізаваць які доўга не ўдавалася.

У абодвух выпадках эвакуявалі дзясяткі тысяч людзей, было пашкоджана шмат дамоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках