16 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы паедуць у Сірыю?

35
Беларускія вайскоўцы паедуць у Сірыю?

АДКБ праводзіць вучэнні для ўдзелу ў «міратворчых місіях».

У Растоўскай вобласці пачаліся маштабныя вучэнні АДКБ «Баявое братэрства-2017» - у манеўрах ўдзельнічае блізу 12 тысяч чалавек.

Расейская «Незалежная газета» піша, што АДКБ такім чынам рыхтуецца да міратворчай місіі ў Сірыі.

У вучэннях задзейнічаны вайскоўцы з Расеі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана і Кіргізіі.

У рамках «Баявога братэрства-2017» войскі АДКБ будуць адпрацоўваць баявыя задачы на поўдні Расеі, Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі. Манеўры будуць прадугледжваць не толькі наступ і абарону, але і арганізацыю міратворчых місій - гэтаму прысвечаны другі этап, які пройдзе ў Казахстане. Мэта гэтай часткі вучэнняў - «падрыхтоўка і вядзенне аперацыі для падтрымання міру Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ у дзяржаве, якая не з'яўляецца чальцом Арганізацыі».

«Такім чынам, можна меркаваць, што ў рэальнасці такой дзяржавай можа быць для АДКБ і Сірыя, і Украіна, і кожная іншая краіна, дзе ў чальцоў АДКБ ёсць супольныя інтарэсы», - піша «Незалежная газета».

Выданне адзначае пры гэтым, што асаблівасць горна-пустэльнай мясцовасці Казахстана дае падставы сцвярджаць, што міратворцаў АДКБ усё ж рыхтуюць да адпраўкі ў Сірыю.

Раней беларускае Мінабароны паведамляла, што цяпер ад Беларусі ў вучэннях на поўдні Расеі возьме ўдзел блізу паўсотні вайскоўцаў. Колькі беларускіх вайскоўцаў возьме ўдзел у наступных этапах вучэнняў - невядома.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках