25 красавiка 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архітэктар беларускай царквы ў Лондане вылучаны на сусветную прэмію

6
Архітэктар беларускай царквы ў Лондане вылучаны на сусветную прэмію

Царква Святога Кірылы Тураўскага - першы драўляны храм Лондана ад 1666 года.

Архітэктар беларускай царквы ў Лондане Со Цзывай вылучаны на самую прэстыжную сусветную ўзнагароду ў галіне архітэктуры сярод маладых архітэктараў. На прэмію прэтэндуюць яшчэ 14 архітэктараў з усяго свету. Вынік будзе абвешчаны ў лістападзе на Сусветным фестывалі архітэктуры ў Бэрліне.

«Гэта велізарны гонар, гэта найвышэйшая ўзнагарода ў свеце для архітэктараў да 45-ці гадоў. Я буду спаборнічаць з 14-ю найлепшымі архітэктарамі свету. Я спадзяюся, што гісторыя пра Беларусь зробіць ўражанне на журы», - распавёў «Свабодзе» Со Цзывай.

Архітэктар драўлянай уніяцкай беларускага царквы ў Лондане Со Цзывай ужо атрымаў за свой праект узнагароду Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў, беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год, а таксама перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.

Царкву Святога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лондана ад 1666 года. Дзеля «адчування беларускай архітэктуры» Со Цзывай спецыяльна прыязджаў у Беларусь, каб убачыць аўтэнтычныя драўляныя цэрквы.

Царква таксама з'яўляецца храмам-помнікам ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Прэмія для маладых архітэктараў часопіса Architectural Review «AR Emerging Architecture Awards» уручаецца 19-ы год запар. Яна дае маладым архітэктарам магчымасць прадэманстраваць свой талент і атрымаць прызнанне ў свеце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках