19 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску мінак цудам выратаваўся з-пад пліты, што падала

23
У Віцебску мінак цудам выратаваўся з-пад пліты, што падала

Віцябчук перажыў свой «другі дзень нараджэння».

Пліта, якая ўпала з шматпавярховага будынка на праспекце Перамогі ў Віцебску, трапіла б у мінака, калі б ён не паспеў ухіліцца, паведамляе сайт news.vitebsk.cc.

Інцыдэнт адбыўся пад вечар 18 верасня, мяркуючы з усяго, каля гандлёвага цэнтра «Мега» ў Віцебску. З шматпавярховага будынка падала вялікая пліта. Побач ішоў хлопец, яго выратавала выдатная рэакцыя - ён здолеў цудам ухіліцца ад прадмета, які падаў з вышыні.

Каля гандлёвага цэнтра ў той момант было даволі шматлюдна. За хвіліну, цягам якой доўжыцца відэа з камер назірання, ходнікам паміж паркоўкай і гандлёвым аб'ектам прайшлі 10 чалавек.

Маладзён своечасова заўважыў небяспеку. Хутчэй за ўсё, пачуў гук прадмета або ўбачыў, як спачатку падалі аскепкі. Хлопец выратаваўся ўцёкамі. Пасля таго як пліта ўпала, іншыя мінакі альбо знерухомелі ад спалоху на месцы, альбо пачалі адыходзіць далей ад будынка.

У сацсетках з гэтай нагоды пішуць: «Намінацыя: «самая хуткая трохметроўка» ўжо чакае свайго пераможцу», «У хлопца сёння яшчэ адзін дзень нараджэння».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках