29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пад Рэчыцай перакуліўся набіты даверху бульбай «Мэрсэдэс»

6
Фотафакт: Пад Рэчыцай перакуліўся набіты даверху бульбай «Мэрсэдэс»

Жанчына везла бульбу на продаж у Гомель.

ДТЗ адбылося сёння, 5 кастрычніка, прыкладна а 12.20 на ўчастку аўтадарогі М10 у Рэчыцкім раёне.

Жанчына за стырном мікрааўтобуса Mercedes-Benz з пасажырам вярталіся ў Гомель з боку Рэчыцы. У салоне знаходзіліся мяхі з бульбай, якая была набытая ў Рэчыцкім раёне і прызначалася для продажу на кірмашы ў Гомелі.

Прыкладна за тры кіламетры пасля кавярні «Надзея» ў аўтамабіля, хутчэй за ўсё праз перагрузку, на хаду лопнула задняе левае кола. Машыну пачало насіць па дарозе, яна з'ехала ў кювет і перакулілася, паведамляе Progomel.

Жанчыну на кіроўчым месцы прыціснула бульбай і элементамі кузава. Выбрацца ёй дапамаглі кіроўцы, што праязджалі па трасе. Усяго спынілася блізу 8 аўтааматараў. Мужчына-пасажыр не пацярпеў і пакінуў Mercedes самастойна.

«Не разумею, адкуль столькі зямлі з бульбы, - распавяла гамяльчанка, якая знаходзілася ў шокавым стане. - Сёння яшчэ дзіця з садка забіраць (жанчына - маці-адзіночка. - Заўвага.), а тут такое. Хацела крыху зарабіць. Калі лопнула кола, машыну пачало насіць з боку ў бок. Старалася трымацца правай абочыны, каб не вылецець на «сустрэчную». Калі пярэднімі коламі выехала на зямлю, аўто перакулілася».

З фота бачна, што адразу ж пасля перакульвання лопнула ветравое шкло, а мікрааўтобус літаральна праараў зямлю. Адсюль і вялікая колькасць пяску ў салоне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках