20 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску каталікі пачалі дапамагаць маламаёмасным

9
У Менску каталікі пачалі дапамагаць маламаёмасным

У холад каталіцкія актывісты будуць раздаваць гарачую ежу.

На днях у Менску сталічная каталіцкая арганізацыя «Карытас» пачала ладзіць гарачае харчаванне для бяздомных, паведамляе kp.by.

Праект адкрылі ў Доме начнога знаходжання на Ваўпшасава, 42. З панядзелка да пятніцы людзям без пэўнага месца жыхарства тут будуць раздаваць гарачую ежу і пітво. Таксама бяздомныя змогуць атрымаць дапамогу ў псіхалагічных і юрыдычных пытаннях, а яшчэ - бясплатна падстрыгчыся.

Сталовая ў начлежцы будзе працаваць у перыяд халадоў - да 30 красавіка. Каталікі запрашаюць усіх неабыякавых далучацца да ініцыятывы:

- Мы вельмі рады, што ў нас з'явілася магчымасць яшчэ больш несці дабро людзям! Безумоўна, мы спадзяёмся на вашу дапамогу і падтрымку! - паведамляецца на старонцы «Карытас (Менск)».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках