20 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства студэнткі БДЭУ

34
Сталі вядомыя падрабязнасці забойства студэнткі БДЭУ

Цела дзяўчыны выявілі на вуліцы Васняцова ў Менску, за кіламетр ад універсітэта.

«5 кастрычніка а 22.00 кіроўца таксі, праязджаючы міма, заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, мужчына паспяшаўся схавацца, пакінуўшы цела на зямлі. Відавочца ўбачыў, што дзяўчына не падае прыкмет жыцця і паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і хуткую дапамогу», - паведамляе Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца СК.

Неўзабаве затрымалі падазраванага. Гэта 21-гадовы беспрацоўны ўраджэнец Ашмянскага раёна, які цяпер затрыманы, паведамляе nn.by.

У самім універсітэце дакладнай інфармацыі няма. Студэнты і выкладчыкі кажуць, што чулі пра здарэнне, але не ведаюць ні дзе дакладна знайшлі цела, ні хто яго знайшоў.

Пакуль што яны дзеляцца пагалоскамі.

«Яе страшна збілі, увесь твар быў збіты», - кажуць адны. «Яе абрабавалі, нічога ў кішэнях не было, ні грошай, ні дакументаў», - кажуць іншыя.

Каля канала на месцы здарэння шпацыруюць некалькі дзяўчат. Кажуць, спецыяльна прыйшлі паглядзець на канал, калі пачулі пра забойства.

Акрамя таго, у карпусах вісяць абвесткі з заклікамі быць пільнымі.

Вядома, што забітую дзяўчыну звалі Алеся Буцько. Ёй быў 21 год. Алеся родам з Гомельскай вобласці, але апошнім часам жыла ў Менску. Працавала ў адным з аддзяленняў «Беларусбанка» і вучылася на завочным у БДЭУ на ўлікова-эканамічным факультэце.

«Падрабязнасцяў здарэння мы і самі не ведаем. Што Алеся магла рабіць каля корпуса, я вам не скажу. На цяперашні момант сесіі ў завочнікаў няма. Можа, яна прыязджала па сваіх справах, можа, жыла дзесьці побач», - распавяла Вольга Смалякова, намесніца дэкана, якая адказвае за працу з завочнікамі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках