28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Далоў цара!»: Юбілей Пуціна праходзіць на фоне маштабных пратэстаў

6
«Далоў цара!»: Юбілей Пуціна праходзіць на фоне маштабных пратэстаў

Ва ўсёй Расеі пракацілася хваля антыўрадавых мітынгаў і акцый.

Тысячы людзей адгукнуліся на заклік апазіцыянера Аляксея Навальнага, выйсці на вуліцы, нават тыя, хто не з'яўляюцца ягонымі прыхільнікамі, але хочуць выказаць пратэст дыктатуры. Пратэсты прымеркаваныя да 65-годдзя Уладзіміра Пуціна. Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў улады Расеі пачалі яшчэ да правядзення акцый, піша real-vin.com.

Адзначым, Навальны, які знаходзіцца пад арыштам, збіраўся правесці акцыі 7 кастрычніка ў 80 гарадах РФ, дзе ёсць ягоныя прыхільнікі. Вядома, што мітынгі адбыліся ў дзясятках гарадоў, але дакладная колькасць не ўдакладняецца.

Удзельнікі акцыі выступалі з некалькімі патрабаваннямі. Сярод іх - свабода Навальнаму, допуск яго на выбары прэзідэнта Расеі, а таксама права кожнага расейца абірацца і быць абраным.

Найбольш буйная акцыя прайшла ў сталіцы. У ёй узяло ўдзел некалькі тысяч масквічоў розных узростаў. Людзі, якія сабраліся скандавалі: "Долой царя!" і "Раз, два, три, Путин, уходи!".

Паколькі Навальны збіраў людзей загадзя, дзяржаўныя службы правялі прэвентыўныя захады. Расейскія СМІ паведамляюць, што ў адрозненне ад ранейшых акцый, мітынгоўцаў на акцыях не затрымліваюць. Некаторых арганізатараў затрымалі да мітынгаў. Так, у Смаленску і Краснадары нібыта за заклікі выйсці на вуліцу загадзя арыштавалі каардынатараў мясцовых штабоў. Улады самі мітынгі не санкцыянавалі.

Сёння стала вядома, што ў паліцыі знаходзяцца юрыст пецярбуржскага штаба Навальнага Дзяніс Міхайлаў, актывіст Міхаіл Сосін. У Пецярбургу планавалася правесці адзін з найбуйнейшых у РФ мітынг. Акрамя гэтага, затрыманыя ў Стаўрапалі - каардынатар штаб Іван Танскі, у Растове-на-Доне - каардынатарка "Адкрытай Расеі" Анастасія Шаўчэнка, а ў Туле - заяўнік мітынгу і каардынатар штаба. Мяркуючы з усяго, у паліцыю забралі і арганізатара мітынгу ў Самары Ягора Алашэева.

На Далёкім Усходзе сітуацыя развівалася крыху па-іншаму. Так, у Хабараўску, Улан-Удэ і Чыце у акцыях удзельнічала ўсяго па некалькі дзясяткаў чалавек. Паліцыя глядзела, але не арыштоўвала. У Паўднёва-Сахалінску ў пікет умяшалася больш шматлікая група "Камуністаў Расеі". Каб не правакаваць канфлікт, удзельнікам пратэсту давялося знайсці іншае месца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках