25 красавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як заробкі беларусаў адрозніваюцца ад даходаў у суседніх краінах

38
Як заробкі беларусаў адрозніваюцца ад даходаў у суседніх краінах
ФОТА: KP.BY

Заробкам суседзяў з ЕЗ беларусы могуць толькі пазайздросціць.

Tut.by паглядзеў, як заробкі беларусаў глядзяцца на фоне даходаў суседзяў.

У Расеі сярэдні жнівеньскі заробак склаў амаль 1300 рублёў (сумы пераведзеныя ў беларускія рублі паводле курсу Нацбанка на 7 кастрычніка). У параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года паказчык вырас на 7,1%, да ліпеня - «схуднеў» на 1,5%.

Рэальныя наяўныя даходы расейцаў у жніўні замарудзілі падзенне ў гадавым вылічэнні да 0,3% з 1% у ліпені. За восем месяцаў яны ўпалі на 1,2%.

Украінцы ў жніўні ў сярэднім атрымлівалі блізу 520 рублёў. Больш за ўсё зараблялі жыхары Кіева - 815 рублёў.

Нашыя суседзі з ЕАЭС - казахі - у жніўні ў сярэднім атрымлівалі блізу 850 рублёў.

У Польшчы ў жніўні зараблялі 2 400 рублёў.

У Латвіі зарабляюць 2 130 рублёў да выплаты падатку, у Эстоніі – 2 860 рублёў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках