19 красавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пачаў перамовы аб Brexit з апазіцыяй Брытаніі

2
ЕЗ пачаў перамовы аб Brexit з апазіцыяй Брытаніі

Перамовы выкліканыя асцярогай ЕЗ праз тое, што ўрад Тэрэзы Мэй можа сысці ў адстаўку.

Еўрапейскі звяз пачаў перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з складу ЕЗ (Brexit) з брытанскай апазіцыяй, паведамляе 112.ua cо спасылкай на The Sun.

"Еўракамісія дала старт перамовам аб умовах Brexit з Лейбарысцкай партыяй Джэрэмі Корбіна", - адзначаецца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі выдання, перамовы выкліканыя асцярогай ЕЗ праз тое, што ўрад Тэрэзы Мэй можа сысці ў адстаўку, асабліва праз ейную жорсткую пазіцыю на перамовах аб Brexit.

Як адзначаецца, на першых перамовах лейбарыстаў прадстаўляў Корбін і ягоны "намеснік у Brexit" Кейр Стармэр, а з боку ЕЗ быў галоўны перамоўнік аб Brexit Мішэль Барні і ягоны намеснік Франс Цымэрман.

У Еўракамісіі разлічваюць атрымаць ад апазіцыі Брытаніі гарантыі, што ў выпадку іх прыходу да ўлады краіна будзе пільнавацца дасягнутых дамоўленасцяў.

Пры гэтым дадаецца, што адпаведныя кансультацыі будуць працягнутыя на наступным тыдні.

Раней паведамлялася, што Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам не пераходзіць да новага этапу перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага звязу. Чацвёрты этап перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ быў пачаты ў верасні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках