28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ўзялі пад поўны кантроль Данецкі аэрапорт

42
Украінскія вайскоўцы ўзялі пад поўны кантроль Данецкі аэрапорт

Сцяг Украіны размешчаны ў некалькіх сотнях метраў ад тэрмінала.

Украінскія вайскоўцы ўстанавілі поўны кантроль над тэрыторыяй Данецкага аэрапорта і яго ўзлётнай паласой. Сцяг Украіны размешчаны ўсяго ў некалькіх сотнях метраў ад тэрмінала. Пра гэта распавялі ўкраінскія вайскоўцы ў сюжэце ТСН, піша liga.net.

«Пад нашым кантролем узлётная паласа, руіны ДАПа, то бок, ускраіна горада Данецка», - паведаміў вайсковец з пазыўным «Адвакат».

Паведамляецца, што вайскоўцы ведаюць, калі адкрываць агонь і куды страляць, і нават з дапамогай аптычнага прыцэла вывучылі наваколлі Куйбышаўскага раёна на выпадак, калі будзе каманда наступаць.

«Яны разумеюць, што ўжо не 2014 год і атрымліваюць прафесійны адказ у выпадку, калі спрабуюць выконваць нейкія дзеянні, абкопвацца або прасоўвацца наперад», - таксама расказаў вайсковец.

У сюжэце ТСН гаворыцца, што ўкраінская мова на гэтым баку раздаецца паўсюль - у камандах, загадах і гаворцы. І гэта вельмі раздражняе баевікоў, якія стаяць у некалькіх сотнях метраў ад украінскай пазіцый.

«Мяркую, што ўжо засталося няшмат да нашай перамогі, інакш проста быць не можа», - рэзюмаваў «Зампаліт».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках