29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Памятай, Масква, ліцвінскі бот!»

8
«Памятай, Масква, ліцвінскі бот!»

9 кастрычніка 1610 года войскі ВКЛ і Рэчы Паспалітай увайшлі ў Крэмль.

9 кастрычніка - не заўважаная шырокай грамадскасцю дата. Асабліва той часткай, якая яшчэ не пазбавілася каланіяльных комплексаў. 417 гадоў таму, 9 кастрычніка 1610 года войскі ВКЛ і Польскага каралеўства ўвайшлі ў Крэмль.

Гэта падзея стала адным з паваротных момантаў вайны 1609-1618 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Знаць ВКЛ і Польшчы наважыла скарыстацца зручным момантам «смуты» ў Масковіі. «Цар» Васіль Шуйскі сядзеў на троне вельмі хістка, баярская апазіцыя мацнела, з'явіўся прэтэндэнт на ўладу ў Маскве, які выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя.

Кароль і вялікі князь Жыгімонт III Ваза ўбачыў зручны момант для інтэрвенцыі. Найбліжэйшай мэтай паходу стала вяртанне Смаленскай зямлі, што і было паспяхова ажыццёўленае. А ў ідэале планавалася цалкам падпарадкаваць сабе Вялікае Княства Маскоўскае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках