19 красавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Затрыманы ў Віцебску святар-сутэнёр вербаваў беларусак праз інтэрнэт

14
СК: Затрыманы ў Віцебску святар-сутэнёр вербаваў беларусак праз інтэрнэт
ФОТА: ПЯТЫ КАНАЛ

Скончылася расследаванне паводле справы расейскага святара, які абвінавачваецца ў сутэнёрстве.

Следчыя ўстанавілі, што 39-гадовы іерэй храма Святых апосталаў Пятра і Паўла пасёлка імя Марозава Усевалажскага раёна Мікалай Кірэеў перад прыездам у Віцебск завербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй праз інтэрнэт, таксама устаноўлены яшчэ адзін тып ягонай крымінальнай дзейнасці, паведамляе vitebsk.cc.

З жыхаркамі Віцебска расейскі святар перапісваўся з красавіка да жніўня 2017 года. Калі ён атрымаў згоду ад 20-гадовай і 30-гадовай жанчын на занятак прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу, 3 жніўня прыехаў у Віцебск, каб павезці завербаваных ў Расею.

Некалькі разоў пагутарыўшы з жанчынамі, Кірэеў дасягнуў з імі дамоўленасці аб выездзе, але а 19:30 быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры пасадцы ў аўтобус «Віцебск - Санкт-Пецярбург» побач з аўтавакзалам.

Акрамя таго, следства змагло ўстанавіць, што расеец на папярэднюю змову з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана і іншымі асобамі, маючы намер на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі на тэрыторыі Расеі, у студзені-лютым 2017 года аналагічным чынам вербаваў жыхарак Гомеля.

Атрымаўшы згоду 25-гадовай і 29-гадовай жанчын на занятак прастытуцыяй, ён у лютым адправіў у Гомель грамадзянку Таджыкістана, дзе яна правяла з імі вербавальныя гутаркі.

Пасля дасягнення дамоўленасці аб іх вывазе для занятку прастытуцыяй, сутэнёрка набыла квіткі на цягнік «Гомель -Санкт-Пецярбург», але была затрыманая пры пасадцы ў цягнік на чыгуначным вакзале Гомеля.

У выніку 19-гадовая жанчына ў ліпені была прысуджаная да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. У калоніі на тэлевізіі яна ўбачыла сюжэт пра расейскага святара, падазраванага ў сутэнёрстве, і апазнала мужчыну, які адправіў яе ў Гомель.

Мікалаю Кірэеву выстаўленыя абвінавачанні ў частцы 1 артыкула 14, частцы 2 артыкула 171 КК - замах на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы. З моманту затрымання расейскі святар утрымліваюць пад вартай.

Паводле гэтай крымінальнай справы следчыя ўстанавілі і дапыталі сведак аб усіх эпізодах абвінавачвання, атрымалі характарыстыкі пра абвінавачанага і вывучылі ягоную асобу. Акрамя таго накладзены арышт на маёмасць святара - мабільныя тэлефоны і грошы - на агульную суму больш за 1 400 рублёў.

Папярэдняе расследаванне скончанае. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках