23 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Лукашэнкі: Беларусы павінны аплачваць 100% камунальных паслуг

79
Памочнік Лукашэнкі: Беларусы павінны аплачваць 100% камунальных паслуг
ФОТА З САЙТА SGPRESS.RU

Таксама памочнік кіраўніка звярнуў увагу, што насельніцтва сёння істотна не даплачвае за ацяпленне.

У Беларусі неабходна ўводзіць стоадсоткавую аплату насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг, перакананы памочнік Лукашэнкі - інспектар горада Менска Уладзімір Карпяк. Пры гэтым трэба выканаць абавязковыя ўмовы - забяспечыць рост рэальных даходаў грамадзян, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

- Краіне неабходна выходзіць на стоадсоткавую аплату насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг. Але абавязковая ўмова пры гэтым - забяспечыць рост рэальных даходаў грамадзян, - падкрэсліў Уладзімір Карпяк. - З аднаго боку, калі плаціш за паслугі ў поўным аб'ёме, з'яўляецца рэальная неабходнасць эканоміць, мэтазгоднасць укаранення энэргазберагальных тэхналогій. Успомніце тую ж ваду, бо не толькі лічыльнікі, але і рост тарыфаў прымусіў гараджан эканоміць гэты рэсурс. З іншага боку, зніжаецца нагрузка на прадпрыемствы па так званаму перакрыжаванаму субсідаванню, што дазваляе паменшыць сабекошт вырабленай прадукцыі і зрабіць яе канкурэнтаздольнай на замежных рынках.

Уладзімір Карпяк адзначыў, што сёння самы важкі складнік у квітку камунальных паслуг - гэта ацяпленне. На ягоную думку, тут ёсць рэзервы для зніжэння затрат. Памочнік дыктатара звярнуў увагу, што насельніцтва сёння не даплачвае за ацяпленне, а значную частку субсідуе дзяржава.

- Але хтосьці жыве ў кватэры плошчай 40 м², а ў кагосьці 500 квадратаў. І ў другім выпадку сума субсідыі ў разы большая. Таму і трэба забяспечыць рост дабрабыту насельніцтва, каб кожны аплачваў у поўным аб'ёме спажытыя рэсурсы, - растлумачыў Уладзімір Карпяк. - Тады дзяржава не будзе субсідаваць багатых, а будзе аказваць адрасную падтрымку тым, хто сапраўды ў ёй мае патрэбу.

Беларусы цяпер кампенсуюць за ацяпленне 16,8% ад сабекошту, паведаміў у кастрычніку віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках