25 красавiка 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA падлічыла фінансавую выгаду ад SpaceX

4
NASA падлічыла фінансавую выгаду ад SpaceX

NASA прызнала трохразовую перавагу Маска у засваенні космасу.

Супрацоўнік Касмічнага цэнтра імя Джона Кэнэдзі (ЗША) Эдгар Сапата ацаніў выгаду NASA ад супрацоўніцтва з прыватнымі касмічнымі кампаніямі па перавозцы і дастаўцы грузу ў адкрыты космас, паведамляе znaj.ua.

Паслугі SpaceX і Orbital ATK абыходзяцца аэракасмічнаму агенцтву ў два-тры разы танней, чым выкарыстанне шматразовага транспартнага касмічнага карабля Space Shuttle.

Дастаўка аднаго кілаграма грузу на МКС у SpaceX каштуе 89 тысяч даляраў, а ў Orbital ATK - 135 тысяч даляраў. Для параўнання, адпраўка аднаго кілаграма грузу з дапамогай Space Shuttle каштавала б ужо 272 тысячы даляраў.

Паводле папярэдніх ацэнак, дастаўка чатырох астранаўтаў на караблі Dragon 2 (SpaceX) абыдзецца ў 405 мільёнаў даляраў, а на Starliner (Boeing) - у 654 мільёны даляраў. Цяпер NASA адпраўляе астранаўтаў на расейскіх «Саюзах» па 80 мільёнаў даляраў за аднаго чалавека.

Варта адзначыць, што NASA раней заяўляла, што ў сувязі з фінансавымі праблемамі не мае магчымасці ўвасобіць усе свае праекты ў рэальнасць, аднак паабяцала адправіць першых каланістаў на Марс ужо да 2019 года. Кампанія плануе абагнаць SpaceX у каланізацыі чырвонай планеты, і нават нягледзячы на вялікія рызыкі працягвае праводзіць выпрабаванні ракет, якія даставяць людзей на Марс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках