19 красавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Менску скасавалі канцэрт Джамалы?

10
Чаму ў Менску скасавалі канцэрт Джамалы?
ФОТА: VALENTYN OGIRENKO/REUTERS

Канцэрт вядомай украінскай спявачкі, пераможцы Еўравізіі-2016 скасаваны.

Пра гэта піша «Народная воля».

У гэта складана паверыць, але прычынай стала дрэнная рэалізацыя білетаў. «Ніякай палітыкі» - кажуць арганізатары канцэрта.

Нягледзячы на ў прынцыпе невысокі кошт - 53 рублі, білеты мала хто купляў. Заля ў Prime Hall месціць 2,5 тысячы гледачоў, а было выкуплена даслоўна 100 квіткоў.

- Для нас гэта нечаканасць, але не сенсацыя, - кажуць у Prime Hall. - Джамала - не першы выканаўца, чые канцэрты мы скасоўваем праз тое, што не прадаецца столькі квіткоў, каб аплаціць выдаткі. 17 лістапада ў нас павінны быў выступіць расейскі гурт «Каста», квіткі рэалізоўвалі па 40 рублёў, і ўсё роўна людзі не пайшлі. Канцэрт, праўда, не скасавалі зусім, а перанеслі ў іншую залю, меншую, - Ре: паблік. Вольга Бузавая, якая выступала 8 лістапада, таксама спявала ў далёка не поўнай зале. На вясну перанеслі канцэрт Miyagi&Эндшпіль. Але там, здаецца, іншая прычына - трагічныя падзеі ў сям'і саліста Miyagi.

Што да канцэрту Джамалы, то ён не перанесены, а менавіта скасаваны.

- Вельмі шкада, што так атрымалася, - кажуць у Prime Hall. - Джамала - фантастычная спявачка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках