28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рада мудрацоў» заявіў пра эканамічны бум у Нямеччыне

9
«Рада мудрацоў» заявіў пра эканамічны бум у Нямеччыне
ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ

Эканоміка Нямеччыны паступова ўваходзіць у фазу бурнага росту.

Рада эканамічных экспэртаў пры ўрадзе ФРГ павысіла прагноз на 2017 год з 1,4 да 2,0 працэнта, на 2018-ы - да 2,2 працэнта, піша DW.

Эканоміка Нямеччыны паступова ўваходзіць у фазу бурнага росту, мяркуе Рада эканамічных экспэртаў пры ўрадзе ФРГ (так званая «рада мудрацоў»). Прадстаўляючы ў сераду, 8 лістапада, штогадовае экспэртнае заключэнне, аналітыкі паведамілі пра значнае паляпшэнне эканамічнага прагнозу - з 1,4 да 2,0 працэнта ў 2017 годзе і да 2,2 працэнта ў 2018-м. Між тым у сваім афіцыйным прагнозе ўрад ФРГ зыходзіць з таго, што паказчык росту ВУП паводле вынікаў гэтага года складзе 1,9 працэнта.

Прыватнае спажыванне, дзяржаўныя выдаткі і інвестыцыі ў будаўніцтве

«Нямецкая эканоміка знаходзіцца ў магутным і доўгачасовым ўздыме», - гаворыцца ў 463-старонкавым дакуменце пад назвай «За накіраваную ў будучыню эканамічную палітыку». Аснову эканамічнага ўздыму складаюць «прыватнае спажыванне, дзяржаўныя выдаткі і інвестыцыі ў будаўніцтва», што стабільна растуць на працягу апошніх гадоў.

«Акрамя таго, кампаніі зноў пашыраюць інвестыцыі ў тэхнічнае абсталяванне, даследаванні і распрацоўкі», - паказваюць аўтары экспэртнага заключэння. Таксама яны адзначылі дынамічнае развіццё важных экспартных рынкаў, перш за ўсё, у еўразоне.

Рызыка перагружанасці

Адначасова аналітыкі папярэдзілі пра небяспеку празмернай загружанасці кампаній. «Прыкладам напружанай сітуацыі ў нямецкай эканоміцы з'яўляюцца складанасці фірм знайсці новых супрацоўнікаў на адкрытыя вакансіі», - удакладнілі яны. Асабліва складаная сітуацыя, звязаная з працай на мяжы вытворчых магутнасцяў, відавочна, склалася ў будаўнічай галіне, гаворыцца ў дакуменце.

Паводле звестак Інстытута даследавання рынку працы і кар'еры (IAB), у трэцім квартале 2017 года ў Нямеччыне мелася амаль 1,1 мільёна свабодных вакансій. Гэта на 174 тысячы больш, чым у тым жа квартале мінулага года, паведаміла арганізацыя 6 лістапада.

«Рада мудрацоў» пры ўрадзе ФРГ была створаная ў 1963 годзе, з 2013 года старшынём з'яўляецца Крыстоф Шмідт (Christoph Schmidt). Акрамя яго, у раду ўваходзяць Петэр Бофінгер (Peter Bofinger), Ларс Фельд (Lars Feld), Ізабэль Шнабэля (Isabel Schnabel) і Фолькер Віланд (Volker Wieland).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках