25 красавiка 2024, Чацвер, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ зноў наступае на «старыя граблі»

33
МАЗ зноў наступае на «старыя граблі»
ФОТА: ABW.BY

Менскі завод узяўся за выпуск кітайскіх малатанажных аўтамабіляў, якія не карысталіся поспехам.

Якія асацыяцыі ўзнікаюць пры словазлучэнні «МАЗ-малатанажны аўтамабіль»? Магчыма, транспартнікі адразу ўспомняць пяцітонныя МАЗ-4370/4371. Але машыны гэтага сямейства належаць да сярэдняга танажу, а малатанажныя - гэта зусім іншы сегмент, ніша ГАЗэль і да т.д. Такія МАЗы ўжо былі, а ў наступным годзе зноў будуць. Іншыя, у іншай іпастасі. Разбіраемся ў гісторыі пытання і яго перспектывы, піша abw.by.

ФОТА: ABW.BY

Успомніць гэтую тэму прымусіла інфармацыя, распаўсюджаная 7 лістапада БЕЛТА: у Берасці будуць збіраць малатанажныя аўтамабілі JAC Sunray пад маркай МАЗ.

ФОТА: ABW.BY

Гэта было зусім нядаўна, але мала хто памятае і ведае, што МАЗ ужо збіраў LCV з кітайскіх машынакамплектаў пад сваёй маркай. Азіраючыся на гісторыю, ацэнім перспектывы новага праекту.

ФОТА: ABW.BY

Пачыналася ўсё так: у снежні 2010 года нечакана МАЗ паказаў на штогадовым падвядзенні вынікаў два мікрааўтобусы са сваім лагатыпам. Прадукт прэзентавалі як неверагодна перспектыўны праект, ледзь не прарыў года. Сама па сабе ідэя прарвацца ў новы сегмент цікавая і правільная, але чаму быў абраны такі дзіўны прататып?

ФОТА: ABW.BY

Машынку, якой прысвоілі індэкс МАЗ-181/182 назвалі «Ніка». Гэта было не што іншае, як адзін са шматлікіх кітайскіх «клонаў» дастаткова старажытнага мікрааўтобуса Toyota HiAce. Усё бы нічога, але мікрааўтобусам ён лічыўся па азіяцкіх стандартах. У нашым разуменні аўтамабілі такога памеру бліжэй да мінівэнаў, гэта значыць зусім маленькая машынка...

ФОТА: ABW.BY

Toyota HiAce паводле сваіх памераў прыкметна меншая за «Газэлі-бізнэс», супастаўная з уазаўскай «буханкай». Нават 1,5 т грузу на ёй не павязеш, нармальна пасажыраў не пасадзіш. Гэта значыць як камерцыйны грузавік для арганізацыі ён падыходзіў мала, маршрутчыкам не падыходзіў зусім... Адчуванне такое, што прататып у Кітаі выбіралі «па малюнку», толкам не прааналізаваўшы ні характарыстыкі, ні рынкавыя перспектывы.

Аднак на працягу прыкладна двух гадоў МАЗ спрабаваў гэты праект хоць неяк развіваць. Перапрацавалі інтэр'ер, у Магілёве стварылі цэх, дзе арганізавалі зборку. Дакладная колькасць сабраных машын невядомая, але наўрад ці перавышае некалькі дзясяткаў. Як мінімум адну камусьці ўсё ж такі прадалі, але, магчыма, ільвіная іх доля засталася пры заводзе, дзе па гэты дзень выконвае функцыі развозкі.

ФОТА: ABW.BY

Машыны паказвалі ўсяго два разы: на падвядзенні вынікаў у 2010 годзе і яшчэ на адным унутраным мерапрыемстве ў тым жа снежні 2010-га. Усё. З тых часоў МАЗ нібы наважыў не ўспамінаць гэты праект. Відавочна, вельмі хутка кіраўнікі зразумелі, што выбралі зусім «не той» прадукт.

Нейкай надзеяй была пробная «хуткая», якую зрабілі сумесна з «Купавам», але і гэтая машына засталася пры завадской паліклініцы. Медыкі нават па дзяржкантракту паспелі прывыкнуць да нармальных аўтамабіляў, а ў параўнанні з «Нікай», нагадаем, нават ГАЗэль давала куды больш магчымасцяў і выгоды для размяшчэння медыцынскага абсталявання.

ФОТА: ABW.BY

І вось тэма кітайска-МАЗаўскіх малатанажных аўтамабіляў загучала зноў. Гэтым разам да пытання падышлі з улікам мінулых памылак. Цяпер прататып абраны цалкам іншы. JAC-Sunray - гэта цалкам прыстойная копія Mercedes-Benz Sprinter мінулага пакалення. З памерамі і грузападымальнасцю тут усё добра, тую ж «хуткую» на базе такога аўтамабіля можна зрабіць поўнапамерную.

Ці падыдзе эмблема МАЗ кітайскаму MB Sprinter? Цалкам. Чаму б і не? Магчыма, дызайн радыятарных кратаў зробяць іншым. Пакуль гэта ўсяго толькі наш «фоташоп».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках