16 красавiка 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем самых незвычайных спробаў стварыць вечны рухавік

10
Восем самых незвычайных спробаў стварыць вечны рухавік

Ідэя бясконцай крыніцы энэргіі хвалявала чалавецтва заўсёды.

300 гадоў таму саксонскі інжынер Ёган Беслер, таксама вядомы як Арфірэус, прэзентаваў праект вечнага рухавіка. Пасля яго смерці была даказаная немагчымасць такіх механізмаў, аднак навукоўцы ў розны час прапаноўвалі свае варыянты самаходных канструкцый. Самыя незвычайныя мадэлі - у аглядзе РБК.

Кола Арфірэуса

ЧАРЦЁЖ АГУЛЬНАГА ВІДУ ВЕЧНАГА РУХАВІКА БЕСЛЕРА (АРФІРЭУСА)

12 лістапада 1717 года саксонскі лекар і інжынер Ёган Беслер, таксама вядомы як Арфірэус, прэзентаваў праект вечнага рухавіка. Канструкцыя ўяўляла сабой полае самарушнае кола з сістэмай проціваг дыяметрам блізу чатырох метраў. Мадэль прайшла вялікую колькасць тэстаў і была здольная працаваць на працягу працяглых прамежкаў часу - у рамках афіцыйнага тэсту кола круцілася ў зачыненым пакоі на працягу 54 дзён.

Будову сваёй вынаходкі інжынер трымаў у таямніцы, прапаноўваючы раскрыць яе за вялікую грашовую ўзнагароду. Беслера неаднаразова абвінавачвалі ў махлярстве, але сам ён так і не раскрыў сакрэт сваёй вынаходкі, а праз некалькі гадоў і зусім яе знішчыў. Ужо пасля смерці інжынера была даведзеная немагчымасць стварэння вечнага рухавіка.

Кола Бхаскары

ЧАРЦЁЖ КОЛА БАСХАРЫ

Адзін з першых праектаў вечнага рухавіка створаны ў XII стагоддзі - індыйскі матэматык і астраном Бхаскара II стварыў кола з прымацаванымі да яго пасудзінамі, запоўненымі ртуццю. Менавіта з гэтага моманту і на працягу стагоддзяў ідэя стварэння вечнага рухавіка асацыяваліся з колам. Чарцяжы такіх прылад пакінуў, напрыклад, Леанарда да Вінчы, які, аднак, да самой ідэі ставіўся скептычна.

Самазапаўняльная чаша Роберта Бойля

Бурны рост цікавасці да стварэння вечнага рухавіка з боку навукоўцаў і натуралістаў паўстаў у XVII-XVIII стагоддзях. У гэты час з'яўляліся новыя мадэлі, адной з якіх стала канцэпцыя самазапаўняльнай чары ангельскага навукоўца Роберта Бойля. Яго ідэя, аднак, супярэчыць законам фізікі.

Гадзіннік Джэймса Кокса

Фота: collections.vam.ac.uk

У сярэдзіне XVIII стагоддзя брытанскі гадзіншчык Джэймс Кокс вынайшаў падлогавы гадзіннік вечнага руху. У якасці рухальнай сілы служыла ртуць - пад уплывам атмасфернага ціску яна перамяшчалася з шкляной пасудзіны ў шкляную трубку. Пасудзіна і трубкі былі падвешаныя на ланцугах і ўраўнаважаныя процівагамі. У прыладзе выкарыстоўвалася блізу 68 кг ртуці, а сам вынаходнік называў іх сапраўдным вечным рухавіком. Цяпер вынаходніцтва захоўваецца ў лонданскім Музеі Вікторыі і Альберта (ужо без ртуці).

Канструкцыя з губак Уільяма Конгрыва

У першай палове XIX стагоддзя ангельскі вынаходнік і сябра парламента Уільям Конгрыў распрацаваў сваю сістэму вечнага рухавіка, якая працуе на аснове капілярнага эфекту ў губках. На думку Конгрыва, рух у сістэме павінны быў узнікаць праз розніцу ў вазе сухіх і мокрых губак.

Механізм Джона Роберта Кілі

У другой палове XIX стагоддзя амерыканец Джон Роберт Кілі заявіў, што яму ўдалося сканструяваць прынцыпова новы механізм, які прыводзіцца ў дзеянне гукавымі вібрацыямі на аснове энэргіі эфіру. Яго вынаходствам зацікавілася Клара Блумфілд Мур, якая ўклала ў распрацоўку праекта блізу $100 тысяч. Яна таксама выплачвала «вынаходніку» ад $250 да $300 штомесяц. Пасля смерці Кілі высветлілася, што машына прыводзілася ў дзеянне з дапамогай рэзервуара сціснутага паветра, старанна схаванага пад столлю.

Гелікоптэр Дэвіда Юнайпона

У XX стагоддзі стварэннем вечнага рухавіка займаўся аўстралійскі вынаходнік Дэвід Юнайпон. Яму ўдалося стварыць праект гелікоптэра, які працуе па прынцыпе бумеранга, аднак яго працы што да вечнага рухавіка поспехам не ўвянчаліся. Зрэшты, у працэсе працы яму ўдалося знайсці канструктыўныя рашэнні для некаторых сваіх вынаходак.

Цяпер выяву Юнайпона можна ўбачыць на банкноце 50 аўстралійскіх даляраў. Вядомы аўстралійскі мастак і паэт Норман Ліндсі распавядаў, што аднойчы спытаў Юнайпона, чым той плануе заняцца, на што ён адказаў, што мае намер вырашыць праблему вечнага руху, у адказ на што Ліндсі засмяяўся. «Я ведаю, што гэта немагчыма, але якім трыумфам гэта будзе для майго народа, калі мяне чакае поспех», - сказаў вынаходнік, які паходзіў з карэннага аўстралійскага племя нгарынджэры.

Квантавая прылада расейскіх навукоўцаў

ФОТА: МФТІ

У траўні 2017 года стала вядома, што расейскія навукоўцы з МФТІ знайшлі спосаб стварыць квантавую прыладу, якое парушае другі закон тэрмадынамікі (які аспрэчвае магчымасць стварэння вечнага рухавіка) і якая валодае ККД, што фактычна роўнае 100%. Цяпер навукоўцы пад кіраўніцтвам Гардзея Лесавіка з Інстытута тэарэтычнай фізікі РАН займаюцца ўвасабленнем гэтай ідэі на практыцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках