23 красавiка 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая палічыла, колькі беларусаў валодаюць двума і больш кватэрамі

69
Падатковая палічыла, колькі беларусаў валодаюць двума і больш кватэрамі

Гэтым людзям будуць адпраўленыя «лісты шчасця».

У 2017 годзе 147,9 тысячы беларусаў трэба заплаціць падатак на нерухомасць, таму што яны валодаюць двума і больш кватэрамі. Пра гэта tut.by паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

У 2016 годзе такі падатак павінны былі плаціць 131,7 тысячы чалавек.

Нагадаем, праз тры дні - 15 лістапада - мінае тэрмін выплаты падаткаў на нерухомасць і зямлю. Паводле закона, калі вы валодаеце на правах уласнасці больш, чым адной кватэрай, вы з'яўляецеся плацельшчыкам падатку. Палёгка, то бок поўнае вызваленне ад выплаты, даюць толькі на адну кватэру.

Паводле звестак на 1 кастрычніка 2017 года, налічвалася 2,77 мільёна плацельшчыкаў маёмасных падаткаў. Сярод іх не толькі ўладальнікі кватэр, але і тыя, хто плаціць зямельны падатак і арэндную плату за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Аднак на практыцы не ўсе яны ўносяць грошы ў казну.

У адпаведнасці з заканадаўствам льготы па маёмасных плацяжах у выглядзе поўнага вызвалення ад выплаты ўказаных плацяжоў прадастаўлены больш за 46 працэнтаў ад агульнай колькасці плацельшчыкаў, - распавялі ў МПЗ. - З іх найбольшая колькасць прыпадае на асоб, якія маюць права на льготы ў сувязі з дасягненнем імі пенсійнага ўзросту або па інваліднасці, а таксама жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці.

У выніку плаціць падатак у гэтым годзе павінны 1,5 мільёна фізічных асоб. Летась іх было 1,48 мільёна.

А вось колькі сярод плацельшчыкаў маёмаснага падатку «кватэрных багатыроў» - уладальнікаў вельмі вялікай колькасці кватэр - у МПЗ не ўдакладнілі. Аднак летась, напрыклад, стала вядома, што ў 12 чалавек ва ўласнасці было па 13 кватэр.

«У нас складана набыць жыллё. У той жа час ёсць дастатковая колькасць людзей, якія маюць не дзве, а больш кватэр. Адкрыю вам невялікі сакрэт, які не ўтрымлівае падатковай таямніцы: у нашай краіне ёсць тры чалавекі, у карыстанні якіх 14 кватэр, блізу 12 чалавек маюць 13 кватэр», - распавядаў тады міністр падаткаў і збораў Сяргей Налівайка падчас сустрэчы з работнікамі прадпрыемства «Беларусьгуматэхніка» ў Бабруйску.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках