18 красавiка 2024, Чацвер, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы – нацыя, якая шануе сваіх герояў

4
Мы – нацыя, якая шануе сваіх герояў
Тадеуш Костюшко

Першы помнік Касцюшку ў Беларусі будзе сапраўды народным.

Праг эта напісаў у Фэйсбуку беларускі журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

«Сябры! Як вы ведаеце, паспяхова завершыўся збор сродкаў на першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку!

Я дзякую тым амаль 650 асобам, якія далучыліся да гэтай гістарычнай справы. Дзякую СМІ, найперш «Наша Ніва» - першая беларуская газета, бо пасля кожнай публікацыі збор пачынаў прасоўвацца актыўней. Дзякую майму сябру Аляксандру Сапезе, кавалеру двух медалёў Касцюшкі, які актыўна дапамагае ў гэтай справе. Дзякую і тым людзям, якія дапамагаюць, але якіх не магу згадваць тут.

Дзякую Віталю Гуркову, які два дні таму выставіў на дабрачынны продаж свой чэмпіёнскі шалік – і гэта дапамагло сабраць апошнія 15%.

Шалік з аўтографам Гуркова атрымлівае Аляксей Расолька, які за гэтыя два дні ахвяраваў найбольш грошай. Памятнымі падарункамі з аўтографамі народнага чэмпіёна таксама ўзнагароджваюцца Павел і Кацярына Хівук, Віктар Смусін, Уладзімір К., Ігар Качанаў, Ілля Куніцкі, Ганна Буйкевіч, Віталь Сончык, Яўген Жук, Лана Руднік, Злата Ізвалава (нажаль, імёнаў некаторых людзей не ведаю, бо ахвяраванні былі і ананімныя). Прашу ўсіх пераможцаў адгукнуцца, каб атрымаць свае падарункі.

Ведаеце, мяне апаноўвае гонар, што мы з вамі – Нацыя, якая шануе сваіх герояў. Што першы помнік Касцюшку будзе сапраўды народным. А імёны ахвярадаўцаў будуць увекавечаныя ў Музеі Касцюшкі.

Зусім хутка мы, стоячы перад бронзавай выявай Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, зможам паўтарыць надпіс на шыльдзе: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».

Дзякуй усім!»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках