20 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюту здабываюць з кішэні беларусаў

42
Валюту здабываюць з кішэні беларусаў

Лукашэнка прадае працу грамадзян за бесцань.

Як беларускія падаткаплацельшчыкі кормяць расейцаў і колькі на самай справе каштуе малако - пра гэта выданню zautra.by распавёў доктар эканамічных навук прафесар Барыс Жаліба.

- Навошта дзяржава трымаецца за адсталыя сельгаспрадпрыемствы?

- Гэта пытанне палітычнае. Усе развітыя краіны даўно зрабілі стаўку на прыватную ўласнасць на зямлю і прыватнікаў у сельска-гаспадарчай галіне. А ў нас стыль кіраўніцтва ў тым, каб усе прадпрыемствы былі дзяржаўнымі і падпарадкоўваліся адзіным камандам, гэта значыць былі пад поўным кіраваннем.

Сутнасць дзяржаўнага ладу Беларусі - гэта развязанне найважнейшых пытанняў з адзінага цэнтра, а пры прыватнай уласнасці ўсе вольныя ў прыняцці сваіх пастаноў.

Беларускія ўлады дапускаюць прыватную ўласнасць толькі ў такіх не вырашальных галінах, як гандаль і паслугі. А што тычыцца базавых галін - прамысловасць, сельскую гаспадарку, то тут усё павінна падпарадкоўвацца адзінаму цэнтру.

Хоць і ў нас ёсць фермеры. І статыстыка паказвае, што гаспадараць яны больш эфектыўна. Але ёсць стандартная адгаворка: маўляў, на вёсцы засталося мала насельніцтва і там ужо няма каму працаваць, мала ахвочых ісці ў фермеры, таму лепш развіваць буйнатаварную сельскагаспадарчую вытворчасць.

- За кошт чаго і каго ўлады збіраюцца даводзіць адсталыя сельгаспрадпрыемствы да станоўчых вынікаў: выхаду на рэнтабельную вытворчасць, як запатрабаваў Лукашэнка?

- Пакуль гэта лозунгі і запэўніванні, што кіраўніцтва праяўляе нястомны клопат, сочыць за сітуацыяй. Але калі паглядзець, колькі сродкаў вылучаецца на сельскую гаспадарку і які вынік з кожнай грашовай адзінкі, то ў цэлым галіна без субсідый з бюджэту застаецца стратнай. І я думаю, што гэтая сістэма не будзе мяняцца.

Шукаюцца розныя хады, каб палепшыць статыстыку. Беларускія хітрыкі - не толькі аб'яднаць адсталую гаспадарку з больш моцнай, але і перадаць гаспадарку, напрыклад, буйному банку, супраць чаго рэзка пярэчыць Міжнародны валютны фонд.

- Наколькі абгрунтаваныя чаканні беларускага кіраўніцтва, што сельская гаспадарка можа выратаваць эканоміку, сцвярджэнні, што мы экспартуем сельгаспрадукцыі на мільярды даляраў?

- Мы сапраўды экспартуем шмат сельгаспрадукцыі. На першай пазіцыі ў экпарце нафтапрадукты, на другой - калійныя і іншыя ўгнаенні, а на трэцяй - мяса і малако, якія амаль цалкам ідуць у Расею.

Але пытанне, якім коштам дасягнуты гэты экспарт. Ён шмат у чым датуецца, і расейскія вытворцы маюць прэтэнзіі, што праз гэта наша прадукцыя дэмпінгуе на расейскім рынку. Гэта даецца беларускаму грамадству вялікай цаной, падтрымліваецца за кошт бюджэту і падаткаплацельшчыкаў.

Быццам бы мы і шмат экспартуем сельгаспрадукцыі, але эфектыўнасць гэтага - вялікае пытанне.

- Што больш важна для Беларусі - эфектыўнасць экспарту або здабыванне валюты любым коштам?

- Валюта таксама патрэбная, але атрымліваецца, што валюту мы здабываем у плане сельскагаспадарчага экспарту (а гэта расейскія рублі) вельмі дарагой цаной.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках