24 красавiка 2024, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як хутка наладаваць iPhone перад выхадам на працу

17
Як хутка наладаваць iPhone перад выхадам на працу

Для максімальна хуткага падсілкоўвання можна звярнуцца да спецыяльных «хітрыкаў».

Новыя мадэлі iPhone 8 і iPhone X падтрымліваюць хуткае падсілкоўванне.

З сумяшчальным адаптарам яны падсілкоўваюцца на 50% прыкладна за 30 хвілін і на 80% амаль за гадзіну. У большасці выпадкаў гэтага хопіць на поўны працоўны дзень, піша iphones.ru.

Больш старыя мадэлі не падтрымліваюць хуткае падсілкоўванне, для максімальна хуткага падсілкоўвання давядзецца выкарыстаць спецыяльныя хітрыкі.

1. Выкарыстоўвайце больш магутную прыладу падсілкоўвання

Apple кладзе ў скрынку з iPhone слабы блок падсілкоўвання, нават адаптар Apple USB Power Adapter 12W ад iPad (код мадэлі MD836ZM-A) здольны значна скараціць час зарадкі iPhone. Кошт адаптара блізу 1 600 руб.

2. Уключыце авіарэжым

Так смартфон будзе зараджацца хутчэй нават з камплектным блокам падсілкавання. Большая частка энэргіі траціцца на перадачу звестак па Wi-Fi і падтрыманне сігналу сотавай сеткі. Калі прыбраць два гэтыя фактары, час падсілкоўванне скароціцца.

3. Уключыце рэжым энэргаашчаджання

Калі раніцай падчас падсілкоўвання трэба абавязкова карыстацца смартфонам, можаце ўключыць рэжым энэргаашчаджання. Пры гэтым знізіцца прадукцыйнасць прылады, адключацца некаторыя службы і сеткавая актыўнасць.

Уключыць рэжым энэргаашчаджання можна ў меню Налады - Акумулятар, акрамя гэтага можна дадаць хуткі пераключальнік для ўключэння рэжыму ў ніжнюю шторку (Налады - Пункт кіравання - Наладзіць элементы кіравання).

У такім рэжыме можна правяраць пошту, месэнджары ці чытаць навіны, але падсілкоўванне пройдзе хутчэй.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках