25 красавiка 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Луцковіч: Як быццам у нас у краіне і няма Канстытуцыі

15
Алена Луцковіч: Як быццам у нас у краіне і няма Канстытуцыі
Фота: «Радыё Свабода»

Актывістку будуць судзіць за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0.

Праз тры тыдні пасля менскага Марша абураных беларусаў 2.0 участковы інспектар Кастрычніцкага РАУС Гомельскай вобласці Дзмітрый Крумгольц склаў супроць мясцовай актывісткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алены Луцковіч пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП - удзел у мітынгу на плошчы Незалежнасці ў сталіцы, які не быў дазволены Менгарвыканкамам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Як сказана ў пратаколе, віна мая ў тым, што я «публічна трымала ў руках плакат з надпісам «Беларускае войска - серыйнае забойца» і такім чынам выяўляла свае грамадска-палітычныя погляды. Бачыце, выказваць свае погляды - гэта ўжо ў нашай краіне правапарушэнне, быццам бы і няма ў нас Канстытуцыі, якая як раз і гарантуе свабоднае выказванне сваіх поглядаў», - дзівіцца Алена Луцковіч.

Актывістка звяртае ўвагу, што над складаннем пратаколу працавалі, мінімум тры міліцэйскія структуры - Менская і Гомельская ўправа ўнутраных спраў, а таксама Кастрычніцкі РАУС. У Менску праглядалі відэафільмы і фатаграфіі, рабілі скрыншоты, запытвалі адпаведныя матэрыялы ў падраздзяленні грамадзянства і міграцыі, каб ідэнтыфікаваць жанчыну з плакатам, пісалі рапарты і перасылалі ў Гомель, а адтуль ужо з адпаведнымі паперамі і рэзалюцыямі справу пераадрасавалі ў райцэнтр Акцябрскі (былая Рудабелка).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках