20 красавiка 2024, Субота, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы стварылі ўнікальнае дастасаванне для распазнання эмоцый

3
Беларусы стварылі ўнікальнае дастасаванне для распазнання эмоцый

Нейрасетка можа адрозніць энтузіязм, смех, спакой, флірт, сум і захапленне.

На днях у Менску прадэманстравалі дастасаванне для вечароў у добрай кампаніі. Сутнасць у наступным: вы размаўляеце, слухаеце музыку, глядзіце кіно, а штучны інтэлект распазнае эмацыйны фон таго, што адбываецца, і выказвае яго нестандартным чынам - з дапамогай галаграм, піша The-Village Беларусь.

Дадатак распрацавалі на замову армянскага каньячнага брэнда ARARAT. У каманду праекта ўвайшлі беларуская IT-кампанія Synpatic і шклозавод «Нёман» - апошнія стварылі спецыяльныя куфлі, якія дазваляюць стварыць аб'ёмны малюнак наўпрост у іх змесціве.

«Каманда Synpatic распрацавала аднайменны модуль для распазнання эмоцый з выкарыстаннем уласнай нейронавай сеткі. Перад намі стаяла задача не проста вызначыць эмоцыі па голасе, але ацаніць эмацыйнасць акустычнага асяроддзя агулам. Модуль здольны «вучыцца» - з кожным новым момантам тэхналогія будзе працаваць яшчэ больш дакладна. Запускайце дастасаванне, уключайце рэжым «Бяседа» і пачынайце размаўляць. Праз 3-4 тыдні модуль выйдзе на поўную магутнасць, а вы станеце тымі, хто зрабіў свой унёсак у навучанне праграмы, здольнай разумець эмоцыі чалавека», - кажа Аляксандр Астаф'еў, прадстаўнік кампаніі-распрацоўніка.

Нейронавая сетка можа вызначыць і выказаць з дапамогай зменлівых галаграм 6 тыпаў эмацыйных праяў: энтузіязм, смех, спакой, флірт, сум і захапленне. А калі ўключыць музыку, выява ўнутры куфля - сэрца - будзе біцца ў такт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках