28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст здолеў перамагчы чыноўнікаў

2
Незалежны журналіст здолеў перамагчы чыноўнікаў
УЛАДЗІМІР ЛАПЦЭВІЧ

Уладзімір Лапцэвіч наважыў разабрацца з чыноўнікамі з Магілёва.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч ужо некалькі месяцаў спрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянёва. Здаецца, пачынае атрымлівацца, піша mspring.online.

Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч даручыў раённай адміністрацыі пачаць расследаванне ў дачыненні да работніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання Канстанціна Кісцянёва.

Нагадаем, 29 красавіка ў будынку адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва адбыўся сход чальцоў гаражнага кааператыва «Спадарожнік-2008». Чальцы кааператыва запрасілі для асвятлення мерапрыемства журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча, аднак прадстаўнік раённай улады Канстанцін Кісцянёў адмовіўся пусціць карэспандэнта ў залу. Журналіст напісаў скаргу ў Ленінскі РАУС, у якім папрасіў прыцягнуць чыноўніка да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне паўнамоцтваў. У кастрычніку міліцыя спыніла праверку ў дачыненні да Кісцянёва - ужо пятым разам, пачынаючы з траўня.

Увесь гэты час карэспандэнт агенцтва БелаПАН абскардзіў пастанову міліцыі і іншых дзяржорганаў, а таксама звяртаўся ў гарвыканкам, аднак яму ўсюды адмаўлялі.

Зрухі пачаліся, калі Лапцэвіч звярнуўся ў аблвыканкам:

«Адміністрацыі Ленінскага раёна даручана правесці службовае расследаванне, а ў выпадку ўстанаўлення факту парушэння дзейнага заканадаўства разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці Кісцянёва К.В.», - сказана ў адказе намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Кунцэвіча.

Лапцэвіч таксама дамогся пакарання для ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Аляксандра Шмаенкова, які адным з першых праводзіў праверку ў справе Кісцянёва. УУС Магілёўскага аблвыканкама прыцягнула міліцыянта да матэрыяльнай адказнасці за тое, што той не апытаў ні Лапцэвіча, ні сведак інцыдэнту, які здарыўся 29 красавіка.

Разам з тым, намеснік начальніка УУС Уладзімір Рыжанкоў заявіў у пісьмовым адказе, што тэрмін прыцягнення Канстанціна Кісцянёва скончыўся, таму чыноўніка міліцыя караць не збіраецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках