16 красавiка 2024, aўторак, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Еўразона рухаецца ў кірунку залатой эры

2
Bloomberg: Еўразона рухаецца ў кірунку залатой эры

Краіны з агульнай валютай дэманструюць імклівы эканамічны рост.

Еўропа больш не хворая ўдзельніца сусветнай эканомікі. 19 краін еўразоны ўжо прадэманстравалі самы моцны рост за дзесяцігоддзе. А цяпер эканамісты Credit Suisse Group AG і Oxford Economics абвяшчаюць, што яны накіроўваюцца ў залаты перыяд росту з нізкай інфляцыяй.

Пра гэта піша Bloomberg, (пераклад - zn.ua) нагадваючы, што Еўропа моцна пацярпела ад глабальнага фінансавага крызісу. Яна перажыла ўзрушэнне праз суверэнныя пазыкі, сутыкнулася з рэкордным беспрацоўем і амаль дэфляцыяй, якая паставіла пад пагрозу само існаванне еўразоны. Хоць аднаўленне цалкам усяго страчанага за дэпрэсіўныя гады яшчэ не адбылося, а прадукцыйнасць у Еўропе дагэтуль нізкая, цяперашні эканамічны ўздым дае надзею, што, прынамсі, некаторыя шнары ўдасца загаіць.

«Гэта эра росту еўразоны ў росквіце. Нашым сябрам на кантыненце варта атрымаць асалоду ад яе, бо зацягваць паясы даводзілася доўга», - сказаў былы міжнародны эканаміст Федэральнага рэзерву ЗША Натан Шытс.

Эканаміст Oxford Economics Энджэл Талавера заўважае, што паляпшэнне дае прастору для дзеянняў. Еўракамісія на мінулым тыдні падвысіла прагноз эканамічнага росту на 2017 год да 2,2%. Хоць яшчэ ў траўні чакала, што яно будзе не большым за 1,7%. Апытаныя Bloomberg эканамісты паляпшалі свае прагнозы для еўразоны восем разоў за гэты год.

Чалец праўлення Еўрапейскага Цэнтральнага банка Бенуа Кюрэ сказаў, што улічваючы баланс і стабільнасць, эканоміка еўразоны цяпер у найлепшай форме з 1999 года, калі еўра толькі быў уведзены. Зрэшты, ён таксама заклікаў урады ўжыць захады, каб падтрымаць агульную валюту.

Раней паведамлялася, што беспрацоўе ў еўразоне ў траўні засталося на мінімуме за 8 гадоў - 9,3%. Еўрапейскае беспрацоўе стабільна скарачаецца з моманту пачатку росту эканомікі рэгіёну ў сярэдзіне 2013 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках