18 красавiка 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Ліды: Прыбярэм усіх гэтых Ленінаў з Беларусі

4
Актывіст з Ліды: Прыбярэм усіх гэтых Ленінаў з Беларусі
ВІТОЛЬД АШУРАК

Вітольд Ашурак дамогся скасавання заведзенай супраць яго адміністрацыйнай справы.

Вітольд Ашурак з Бярозаўкі Лідскага раёна атрымаў з міліцыі пісьмовае паведамленне, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненні да яго спыненая ў выніку праверкі. 7 лістапада Вітольд Ашурак усклаў вянок з чарапамі да помніка Леніну ў сваім мястэчку, паведамляе «Радыё Свабода».

Вітольд Ашурак 7 лістапада ўсклаў да помніка Леніну ў Бярозаўцы вянок з чарапамі і прымацаваным да яго надпісам: «Гары ў пекле, кат». Са слоў Ашурка, вянок праз паўгадзіны знік з помніка, але ўвечары да яго прыйшлі міліцыянты, каб узяць тлумачэнні. Ад тлумачэнняў Ашурак адмовіўся, а міліцыянты не сталі намагаць і сышлі.

І вось сёння Ашурак атрымаў пісьмовае паведамленне з міліцыі, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненні да яго спыненая ў выніку праведзенай праверкі.

«Нарэшце я дажыў да часу, калі заслужанае стаўленне да правадыра бальшавіцкага перавароту стала ўважацца за норму жыцця ў Беларусі, а не хуліганства. Вось і прыйшоў час, калі і гэты кат нібы апынуўся за калючым дротам ад нас. А наш наступны крок - дамагацца, каб цяпер усіх гэтых Ленінаў папрыбіраюць з усёй Беларусі», - адзначыў Вітольд Ашурак.

Ён патлумачыў «Свабодзе», што зрабіў гэта для таго, каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх забілі бальшавікі. Вянок актывісты купілі ў краме.

«Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі малюнка чэрапаў і надпіс «Гары ў пекле, кат». Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот - гэта сімвал бальшавізму», - распавядае Ашурак.

Пакінулі каля помніка і традыцыйныя для такога месца гваздзікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках