20 красавiка 2024, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габар Пінтэр: Папа Рымскі з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі

2
Габар Пінтэр: Папа Рымскі з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі
ФОТА: AFP

10 лістапада 2017 года Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане Папам Францішкам.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку магчымы візіт пантыфіка ў Беларусь, піша katolik.life.

- Магу пацвердзіць, што гаворка ішла таксама і пра гэта. Мы шмат працуем, каб візіт адбыўся. Хачу папрасіць усіх маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо сітуацыя яшчэ не зусім ідэальная, але мы спадзяемся, што неўзабаве гэты момант наступіць. Усе гэтага хочуць, мы ўсе гэтага хочам, - дадаў ён.

Са слоў арцыбіскупа Пінтэра, аўдыенцыя прайшла ў вельмі цёплай і станоўчай атмасферы. Пантыфік уразіў свайго дыпламатычнага прадстаўніка глыбокім веданнем сітуацыі ў Беларусі. «Да майго вялікага захаплення, Папа вельмі добра паінфармаваны пра Беларусь. Вядома, я ведаў пра гэта, бо ўжо ў мінулым годзе мы з ім размаўлялі, пасля майго прызначэння, і я меў магчымасць пераканацца, што ён добра разбіраецца. Але гэтым разам ён мяне ўразіў тым, што ягоныя веды вельмі падрабязныя і дэталёвыя. Ён з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі», - сказаў герарх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках