29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбайнеру-перадавіку вярнулі грошы за салярку «звыш нормы»

25
Камбайнеру-перадавіку вярнулі грошы за салярку «звыш нормы»

Найлепшы камбайнер краіны, які завінаваціўся прадпрыемству, давёў сваю рацыю.

Пра Змітра Чабурахіна СМІ пісалі ў сярэдзіне верасня. 28-гадовы трактарыст распавядаў, як намалаціў 2500 тон збожжа і выбіўся ў лідары жніва. Аднак нечакана ў мужчыны і яшчэ некалькіх ягоных калег атрымаўся перарасход паліва. Перадавікам выставілі рахунак на 3,92 тысячы рублёў.

- Я працаваў зыходзячы з нормы 33,6 літра саляркі на мота-гадзіну, а потым рэзка стала 27,7 літра. Вось і атрымалася, што я ж перадавіком стаў, але завінаваціўся яшчэ тры тоны паліва, - тлумачыў Дзмітрый onliner.by і паказваў разліковы лісток за жнівень, дзе з ягонага заробку ўжо вылічылі 1 685 рублёў.

Адразу ж пасля публікацыі ў «Беларуснафта-Асобіна» пачалася ўнутраная праверка. Са слоў Змітра, да іх прыязджалі на замеры і новая норма ніяк не атрымлівалася. Але з вераснёўскага заробку грошы вылічваць прадоўжылі.

Ну а 9 кастрычніка Чабурахін атрымаў паведамленне пра тое, што 20 лістапада яго звольняць у сувязі са спыненнем кантракту. Кажа, абурыўся і яшчэ больш быў настроены давесці сваю рацыю.

- Нарэшце я атрымаў вынікі праверкі. Там прапісаныя рэкамендаваныя нормы. І яны значна вышэйшыя. Да прыкладу, 35-36,7 літра на машына-гадзіну - гэта падчас жніва, - патлумачыў трактарыст. - Праўда, гэта, вядома, рэкамендаваныя нормы. Але грошы ўсе мне вярнулі, я нічога не вінен прадпрыемству. Кантракт са мной прадоўжылі на 4 месяцы. Кажуць, што нават на абласныя дажынкі траплю, я ёсць у спісах, а як там будзе потым, паглядзім.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках