19 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова аштрафавалі на $460

2
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова аштрафавалі на $460
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Пратэстныя настроі ў грамадстве вельмі трывожаць улады.

Беларускія суды прадаўжаюць адміністрацыйны пераслед удзельнікаў Маршу абураных беларусаў 2.0, які адбыўся ў Менску 21 кастрычніка. Блізу 15 чалавек пакараныя штрафамі, шмат хто чакае прызначэння судовага паседжання, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Відавочна, што пратэстныя настроі ў грамадстве вельмі трывожаць улады.

Сёння суд Першамайскага раёна Менска а 9.30 раніцы пачаў разглядаць справу актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» паводле ч 3 арт 23.34 КоАП Беларусі. Справу разглядала суддзя Святлана Чараповіч.

Леанід Кулакоў заявіў хадайніцтва аб недаверы суддзі, патлумачыўшы, што яна мае слабую юрыдычную падрыхтоўку. Наступнае хадайніцтва тычылася меры пакарання. Актывіст прасіў пакараць яго арыштам, бо з'яўляецца беспрацоўным, і не мае сродкаў на аплату штрафаў.

Ён нават захапіў з сабой сродкі гігіены. Але суддзя хадайніцтва не задаволіла. Выступіў таксама сведка - амапавец І. Сукач. Пасля кароткага перапынку суддзя вынесла пастанову: прызнаць вінаватым і пакараць арыштам сумай 40 базавых адзінак або 920 рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках