19 красавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы сяржант, які знайшоў цела Аляксандра Коржыча ў Печах

89
Затрыманы сяржант, які знайшоў цела Аляксандра Коржыча ў Печах
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Паводле адной з версій, вайсковец вёў дзённік, у якім апісаў падрабязнасці забойства жаўнера.

Затрыманы сяржант З. (прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі), які ўдзень 3 кастрычніка выявіў у Печах цела жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Шараговец быў знойдзены павешаным у падвале будынка медроты. Прозвішча З. у ліку іншых затрыманых назваў прадстаўнік пракуратуры, які 11 лістапада сустракаўся ў Пінску з маці і блізкім сябрам Коржыча, паведамляе «Еўрарадыё».

З ягоных слоў, цяпер у рамках расследавання смерці шарагоўца заведзеныя 8 крымінальных спраў, «пад вартай знаходзіцца блізу 20 чалавек».

Раней дзве незалежныя крыніцы «Еўрарадыё» ва ўзброеных сілах у адказ на пытанне, хто знайшоў цела Коржыча, назвалі тое ж прозвішча. Абодва вайскоўцы распавялі, што пасля таго, як жаўнер быў знойдзены ў пятлі, З. адправілі «ў Навінкі». Адна з крыніц дадала, што пасля гэтага З. трапіў «на кічман», гэта значыць, яго ўзялі пад варту.

Іншая крыніца назвала З. «прыдуркаватым сяржантам» (у распараджэнні «Еўрарадыё» ёсць аўдыёзапіс) і паведаміў, што ён прызнаўся ў забойстве Коржыча. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Аляксандр Коржыч праходзіў службу ў 3-й школе 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Пячах, а З. - у 307-й школе. Школы размешчаныя ў розных воінскіх частках і ў розных будынках, якія знаходзяцца прыблізна ў 5 хвілінах хады ад медроты, дзе знайшлі цела жаўнера. Выпадкова патрапіць у склеп, у якім Коржыча знайшлі павешаным, даволі складана. Гэта памяшканне не было зачыненае на замок, але не выкарыстоўвалася, таму туды доўгі час ніхто не заходзіў.

Паводле інфармацыі з некалькіх крыніц, якую Следчы камітэт не пацвердзіў, але і не зняпраўдзіў, да сярэдзіны кастрычніка паводле падазрэння ў нестатутных стасунках былі затрыманыя пяцёра сяржантаў з 307-й школы. Бацька жаўнера тэрміновай службы, які служыць у гэтай школе, распавёў «Еўрарадыё», што затрыманні прадоўжыліся ў канцы месяца.

З сяржантам, якія знайшлі цела Аляксандра Коржыча, звязаная адна з версій, якую распрацоўвае незалежнае расследаванне таго, што адбылося. У першыя дні пасля таго, як справа атрымала розгалас, на сувязь з блізкімі жаўнера выйшла дзяўчына. Яна распавяла, што ў матэрыялах праверкі ўжо ёсць прозвішча меркаванага забойцы, устаноўленая па гарачых слядах. Гэта, маўляў, і ёсць той самы вайсковец, які «знайшоў» Сашу павешаным у падвале медсанчасткі.

«Яго турбавала, што прайшоў час, а Коржыча ніхто не шукае. Ён дапускаў, што ахвяра змагла вызваліцца з пятлі і ўжо дае паказанні. І тады сам пайшоў у склеп, нібыта па венік (хоць вядома, што інвентар для прыборкі складзены ў іншым месцы), а насамрэч, каб пераканацца ва ўласнай бяспецы», - сцвярджае дзяўчына.

Таксама яна распавяла, што гэты вайсковец вёў дзённік на ангельскай мове, у якім апісаў падрабязнасці забойства Аляксандра Коржыча. Такімі сведчаннямі дзяліліся вайскоўцы з часткі, у якой служыў Коржыч. Аднак цяпер сувязі з гэтай дзяўчынай няма, а яе старонка «Вконтакте» выдаленая, таму да яе версіі варта ставіцца скептычна.

Следчы камітэт: Магчыма, і іншыя трагедыі ў войску дойдуць да суда

Як распавяла «Еўрарадыё» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармацыя, якую ўстанова распаўсюджвала раней, да гэтага моманту застаецца актуальнай. Гэта значыць, што следства па-ранейшаму разглядае тры версіі здарэння ў частцы №43064 у Печах: суіцыд, давядзенне да самагубства і забойства.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках