20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санковіч і Шымановіч сталі прызёрамі этапу Кубка свету ў плаванні ў Токіё

1
Санковіч і Шымановіч сталі прызёрамі этапу Кубка свету ў плаванні ў Токіё
ПАВЕЛ САНКОВІЧ

Беларускія спартоўцы здабылі золата і бронзу.

Беларускія плыўцы Павел Санковіч і Ілля Шымановіч у Токіё ўвайшлі ў лік прызёраў этапу Кубка свету ў 25-метровым басейне, паведамляе БелТА.

На дыстанцыі 50 м батэрфляем Павел Санковіч з вынікам 22,81 сек заняў другое месца. Апярэдзіць беларуса змог толькі Чад ле Кло з ПАР - 22,49 сек. Трэцяе месца заняў Андрэй Говараў з Украіны - 22,96 сек.

Бронзавай узнагароды на дыстанцыі 100 м брасам уганараваўся Ілля Шымановіч, які праплыў дыстанцыю за 57,15 сек. Першым фінішаваў японец Ясухіра Касекі - 56,49 сек, другім стаў Кірыл Прыгода з Расеі - 56,71.

Этап Кубка свету ў плаванні прадоўжыцца ў Токіё 15 лістапада.

Далей турнір пройдзе ў Сінгапуры.

Раней этапы Кубка свету адбыліся ў Маскве, Берліне, Эйндховэне, Ганконгу і Досе, дзе таксама ўдала выступалі Павел Санковіч і Ілля Шымановіч.

Пасля вынікаў усіх этапаў пераможцы і прызёры агульнага рэйтынгу атрымаюць грашовыя ўзнагароды. У гэтым сезоне агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 мільёны даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках