24 красавiка 2024, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каляндар «Адрасы БНР» цяпер можа набыць кожны беларус

Каляндар «Адрасы БНР» цяпер можа набыць кожны беларус

Каляндар у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі з'явіўся ў крамах Менска і іншых гарадоў.

«У продаж паступіў каляндар «Адрасы БНР. 1918-2018», падрыхтаваны на замову Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён з густам аформлены і інфармацыйны - змяшчае выявы дванаццаці будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з'езд, дом купца Мураўёва ў Горадні, дзе размяшчалася ўрад БНР пасля выезду з Менска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але не думайце, што ў календары толькі Менск. Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк», - піша budzma.by.

Кожны з «адрасоў БНР» прадстаўлены ў сучасным выглядзе, з указаннем як сапраўднага адрасу, так і першага. Дзякуючы календару кожны ахвотны без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крачэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Склала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а афармленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар. Фатаграфавалі будынкі Андрэй Антонаў, Наталля Гардзіенка, Павел Котаў, Аляксандр Саенка і Юлія Цімафеева.

Каляндар «Адрасы БНР. 1918-2018» можна набыць у наступных крамах:

У Менску:

«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72;

«Мой родны кут», пр-т Незалежнасці, 58, пав.333;

А таксама ў інтэрнэт-крамах imbryk.by, knihi.by і symbal.by (дастаўка ва ўсім свеце).

У рэгіёнах:

Берасце

Крама «Князь Вітаўт», вул. Савецкая, 55.

Віцебск

Крама «Князь Вітаўт», вул. Фрунзе, 8.

Горадня

«Цудоўня» (вул. Вялікая Траецкая, 16).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках