29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Усе ведаюць характар Кулакова, яго не спыніць

3
Максім Вінярскі: Усе ведаюць характар Кулакова, яго не спыніць
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» прасіў пакараць яго арыштам, але з Леаніда Кулакова зноў спаганяюць штраф.

Суд Першамайскага раёна Менска пастанавіў, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў выплаціць 920 рублёў штрафу за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0 21-га кастрычніка.

«Судзілі мяне за маю грамадзянскую пазіцыю, за тое, што я асмеліўся выказаць услых тое, што думаю. Улады хочуць, каб мы думалі толькі на кухнях ці ў падваротнях абмяркоўвалі», - сказаў «Белсату» Кулакоў.

«Усе ведаюць характар Кулакова, яго не спыніць тым, што будуць два штрафы, тры штрафы, пяць штрафаў, тое ж самае тычыцца і арыштаў», - кажа каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Леанід Кулакоў адзначыў, што ўжо стаміўся падлічваць адміністрацыйныя справы паводле яго: да адказнасці за мірныя пратэсты яго прыцягвалі мінімум 10 разоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках