25 красавiка 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ДТЗ загінула аршанская суддзя Тацяна Рыбакова

У ДТЗ загінула аршанская суддзя Тацяна Рыбакова

Тацяна Рыбакова набыла «вядомасць» пасля працэсаў над актывістамі апазіцыі.

Суддзя Аршанскага суда трапіла пад машыну ўвечары 11 лістапада. 45-гадовая Таццяна Рыбакова ехала на аўтамабілі «Сітраен» у якасці пасажыркі. Непадалёк ад Талачына на трасе М1 машына трапіла ў аварыю: у сустрэчнага «Пежо» на хаду адляцела кола. Кола выпадкова патрапіла менавіта ў гэты «Сітраен». Давялося спыніцца абодвум машынам. Рыбакова стала выклікаць супрацоўнікаў ДАІ, піша nn.by.

Каб атрымаць неабходную інфармацыю ў кіроўцы «Пежо», яна стала пераходзіць на другі бок дарогі. Па той жа дарозе ехаў «Хендэ». Жанчына была без флікераў, таму кіроўца яе не заўважыў. Ад удару жанчыну адкінула з дарогі ў кювет. Яна загінула на месцы аварыі.

46-гадовага кіроўцы «Хендэ» пасля допыту адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за парушэнне ПДР, якое прывяло да смерці па неасцярожнасці. Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Тацяна Рыбакова набыла «вядомасць» пасля працэсаў над актывістамі і апазіцыянерамі. Між іншым, яна асудзіла лідара «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Паўла Севярынца на 15 дзён за ўдзел у «Маршы недармаедаў». У 2007 годзе Рыбакова прысудзіла да арышту мастака Алеся Пушкіна за тое, што ён выкінуў з акна РАУС чырвона-зялёны сцяг, у 2012 годзе судзіла праваабаронцу Валерыя Шчукіна нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках