25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Гішпаніі абяцае перамагчы сепаратыстаў на выбарах у Каталоніі

Прэм'ер Гішпаніі абяцае перамагчы сепаратыстаў на выбарах у Каталоніі
Марыяна Рахой
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Марыяна Рахой заклікаў прыхільнікаў адзінства Гішпаніі да актыўнага ўдзелу ў выбарах.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў, што спадзяецца перамагчы сепаратыстаў на выбарах Каталоніі, і заклікаў выбарцаў актыўна галасаваць на участках, піша «Еўрапейская праўда».

«Мы будзем працаваць так, каб групы за незалежнасць не перамаглі», - сказаў Рахой.

Прэм'ер заклікаў да «масавага ўдзелу» выбарцаў і адзначыў, што для затрыманых службовых асоб няма забароны для ўдзелу ў выбарах, але яны «павінны паважаць закон».

«Усе яны могуць працаваць у якасці кандыдатаў, бо суд не абвяшчаў іх непрымальнымі», - сказаў ён.

Але ён абвінаваціў адхіленых каталонскіх чыноўнікаў у тым, што яны сябе «палітычна дэлегімітызавалі» пасля таго, як «падманвалі грамадзян Каталоніі, патрабуючы незалежнасці».

На выбарах 2015 года «Народная партыя», якую ўзначальвае Рахой, заняла ў Каталоніі толькі пятае месца.

Як вядома, 27 кастрычніка парламент Каталоніі прагаласаваў за незалежнасць ад Гішпаніі. У той жа дзень Гішпанія ўжыла артыкул 155 Канстытуцыі, увёўшы прамое кіраванне ў рэгіён.

Палітыкаў, якія маюць дачыненне да абвяшчэння незалежнасці, абвінавацілі ў мецяжы, непадпарадкаванні ўраду, злоўжыванні дзяржаўнымі сродках.

Частка лідараў Каталоніі на чале з адхіленым кіраўніком урада Карлесам Пучдэмонам знаходзіцца ў Бэльгіі, частка - пад арыштам або адпушчаная пад заклад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках