18 красавiка 2024, Чацвер, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зімбабвэ рыхтуецца вайсковы пераварот

20
У Зімбабвэ рыхтуецца вайсковы пераварот
ФОТА: REUTERS/PHILIMON BULAWAYO

Да сталіцы Зімбабвэ рухаюцца танкі.

У наваколлі сталіцы Зімбабвэ Харарэ заўважаныя танкі пасля таго, як камандуючы ўзброеных сілаў заявіў пра гатоўнасць умяшацца ў дзеянні кіраўніцтва краіны, якое праводзіць чысткі ў кіруючай партыі, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў.

Са слоў відавочцаў, каля Харарэ заўважылі танкі, якія накіраваліся да часткі прэзідэнцкай гвардыі ў прыгарадзе Дзіварасеква на ўскраіне горада.

ФОТА: REUTERS/PHILIMON BULAWAYO

Акрамя таго, паведамляецца пра яшчэ два танкі за 20 км ад Харарэ. Reuters не ўдалося звязацца з прадстаўнікамі ўрада для аператыўных каментароў.

Таксама паведамляецца, што напярэдадні кіраўнік узброеных сіл Зімбабвэ Канстанцін Чывенга прыстрашыў умяшацца ў дзеянні ўладаў пасля таго, як дыктатар Роберт Мугабэ звольніў віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагва, якога доўгі час лічылі яго магчымым пераемнікам.

Дадамо, 18 красавіка 1980 года Мугабэ заняў пасаду прэм'ер-міністра Зімбабвэ. У 1987 году Мугабэ змяніў канстытуцыю - ён скасаваў пасаду прэм'ер-міністра, а сябе прызначыў прэзідэнтам краіны. 1 лістапада Роберт Мугабэ падпісаў закон аб унясенні паправак у канстытуцыю, які дазваляе яму выбраць пераемніка, калі ён наважыць сысці да заканчэння свайго прэзідэнцкага тэрміну. Абраны ім пераемнік павінен затым зацвердзіць парламент, дзе пануе яго партыя. Папраўкі да канстытуцыі дазвалялі таксама правесці адначасова парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках