25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры абвешчаны каранцін на 60 дзён

8
У Мазыры абвешчаны каранцін на 60 дзён

Лісіца, што пакусала ў Мазыры дзевяцярых чалавек, была шалёнай.

Лісіца, якая напала на жыхароў Мазыра, была хворая на шаленства. У тых мікрараёнах горада, дзе быў заўважаны звер, аб'яўлены каранцін на 60 дзён, паведамляе tut.by са спасылкай на БТ.

Інцыдэнт, нагадаем, адбыўся 12 лістапада. Праз напад дзікага звера пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Усе яны былі шпіталізаваныя.

Напад лісіцы на мінакоў здарыўся ў раёне вуліц Першамайскай, Пралетарскай, Прамысловай, Савецкай.

Лісіцу забіў адзін з мінакоў. Праведзеныя лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што звер быў хворы на шаленства.

Мазырскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заклікае ўсіх, хто меў кантакты з лісой, звярнуцца ў прыёмнае аддзяленне Мазырскага гарадскога шпіталя па медыцынскую дапамогу. Спецыялісты нагадваюць, што шаленства - адно з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў.

У мікрараёнах горада, дзе была заўважаная ліса, абвешчаны двухмесячны каранцін.

На працягу гэтага часу ветэрынарная служба і санэпідэмстанцыя правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, каб папярэдзіць распаўсюджванне шаленства сярод хатніх жывёл.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках