28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іераманах Вікенцій: У нашай краіне царква павінна быць беларускай

15
Іераманах Вікенцій: У нашай краіне царква павінна быць беларускай

Менавіта царква разам са школай ствараюць беларускую нацыянальную ідэю і абараняюць нацыянальныя інтарэсы.

Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква не можа атрымаць рэгістрацыю. Хоць царква адрадзілася ў Менску яшчэ ў 1994 годзе.

Са слоў адзінага іераманаха царквы Вікенція, у міру Віктара Кавалькова, царква павінна быць нацыянальнай, а не прамаскоўскай як цяпер.

– Каб усё адрадзілася на нашай зямлі, мусіць быць свая царква, беларуская. Дагэтуль нас нават не зарэгістравалі. Колькі разоў ужо спрабавалі. Шукаюць нейкія адгаворкі – адзначыў іераманах у ітэрв’ю «Радыё Рацыя».

У 1994 годзе ўзначалілі Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву епіскап Пётр Гушча і святар Леанід Акаловіч. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) — рэлігійная арганізацыя беларусаў.

У 2004 годзе была спроба святара Івана Спасюка збудаваць царкву за свае сродкі ля Ваўкавыска, але ўлады яе знішчылі, не зважаючы на просьбы мясцовых вернікаў не руйнаваць.

Першая спроба стварэння Беларускай Аўтакефальнай Царквы была ўчыненая ў 1927 годзе, аднак у сувязі з рэпрэсіямі ў БССР доўга царква не праіснавала.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках